Вігіла (Вікула, Вігла, Вігель, Вікель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Wigilo
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Wigo + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Вігла, Вігель, Вікель
Вытворныя формы Вігайла
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Вігіла»

Паходжаньне

рэдагаваць

Вігіла, Вігула або Вікела, пазьней Вігель (Wigilo, Wigulo, Wikeli, Wiegel) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -віг- (-вік-) (імёны ліцьвінаў Вігунт, Вігмонт, Лодвік; германскія імёны Wigunt, Wigmunt, Lodvigus) паходзіць ад гоцкага і германскага wigs 'вайна, бойка'[2].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Wigil (Wiglo, Wikel, Wigel)[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: а три пустовщины, на йме: Викгилишки (16 кастрычніка 1533 году)[4]; Матеевое Викгъловича вдовы (каля 1566 году)[5]; Józef Wikiel (1805 год)[6].

Носьбіты

рэдагаваць

На 1906 год існавала вёскі Вігулі ў Дзьвінскім павеце Віцебскай губэрні[9].

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1578.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 287.
  4. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 227 (8) (1533—1535). — Vilnius, 1999. P. 144.
  5. ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 381.
  6. ^ Szeszole, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  7. ^ Яўген Анішчанка, Туровля инвентарь 1773 в Полоцком воеводстве, Архіў гісторыка Анішчанкі, 28 студзеня 2017 г.
  8. ^ Землевладение в Курляндской губернии. — Митава, 1912. С. 227.
  9. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 136.