Сермеж
рака ў Беларусі
Се́рмеж, Сы́рмеж — рака ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці і Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток ракі Вялікага Перакопу (басэйн Нёману). Даўжыня 15 км. Плошча вадазбору 35 км².
Сермеж | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Ясева |
Вусьце | Вялікі Перакоп |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць і Менская вобласьць |
Даўжыня | 15 км |
Плошча басэйну | 35 км² |
Пачынаецца каля вёскі Ясева Пастаўскага раёну. Цячэ паўднёвай ускраінай Сьвянцянскіх градаў, праз возера Кузьмічы, упадае ў Вялікі Перакоп на паўднёвым усходзе ад вёскі Мельнікі. Мае каналізаванае рэчышча на працягу 5,2 км: на дзялянцы 3,1 км да вёскі Нарач і 2,1 км да вусьця[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 332
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 332