Вялікая сынагога (Друя)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Вялікая сынагога
| |
Вялікая сынагога
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Друя |
Каардынаты | 55°47′27.2″ пн. ш. 27°27′48.2″ у. д. / 55.790889° пн. ш. 27.463389° у. д.Каардынаты: 55°47′27.2″ пн. ш. 27°27′48.2″ у. д. / 55.790889° пн. ш. 27.463389° у. д. |
Канфэсія | юдаізм |
Архітэктурны стыль | барока |
Першае згадваньне | XVII ст. |
Дата заснаваньня | XVII стагодзьдзе |
Дата скасаваньня | 1943—1946 |
Статус | зьнішчаная |
Вялікая сынагога | |
Вялікая сынагога на Вікісховішчы |
Вялі́кая сынаго́га[a] — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Друі. Знаходзілася ў цэнтры мястэчка. Твор архітэктуры барока.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьГалоўную сынагогу ў Друі збудавалі па зьяўленьні ў месьце габрэяў у другой палове XVІІ ст. калі мясцовыя юдэі атрымалі ад уладальнікаў мястэчку прывілей, які выдаваў дазвол на будаваньне мураванай або драўлянай сынагогі.
Найноўшы час
рэдагавацьУ Другую сусьветную вайну будынак сынагогі моцна пацярпеў з-за пажару, па вайне яго цалкам зьнішчылі.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры барока. Гэта быў прастакутны аб’ём з выступаючай прастакутнай апсыдай (Арон ха-кадэш), дзе захоўваліся скруткі Торы, упрыгожаны пілястрамі тасканскага ордэру на кутах і ў міжваконьнях. Тоўстыя сьцены праразаліся высокімі аркавымі і фігурнымі вокнамі, паглыбленымі ў нішах. Завершанасьць будынку надаваў высокі 4-схільны дах. Па чутках, у сынагозе пад бімай знаходзіўся таемны падземны ход, які вёў за раку.
Галерэя
рэдагаваць-
паміж 1919-39 г.
-
1931 г.
-
Я. Булгак, 1939 г.
-
Я. Булгак, 1939 г.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ таксама Гало́ўная сынагога
Літаратура
рэдагаваць- Локотко А. И. Архитектура европейских синагог. — Мн.: Ураджай, 2002. — 156 с. ISBN 985-04-0547-3.