Выруская мова
Вы́руская мова альбо вы́рускі дыялект (па-выруску: võro kiil, па-эстонску: võru keel) — адна з гаворак паўднёваэстонскае мовы, альбо дыялект у складзе паўднёвае гаворкі эстонскае мовы. Зьяўляецца найбольш распаўсюджанай гаворкай паўднёваэстонскае моўнае супольнасьці і ейным літаратурным стандартам. Распаўсюджаная на ўсходнім поўдні Эстоніі, павет Вырумаа.
Выруская мова | |
võro kiil | |
Ужываецца ў | Эстоніі, Расеі, Латвіі |
---|---|
Рэгіён | Прыбалтыка |
Колькасьць карыстальнікаў | прыкладна 70 000 чалавек |
Клясыфікацыя | Уральская сям'я |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | — |
Дапаможная мова ў | — |
Рэгулюецца | Вырускі інстытут (неафіцыйна) |
Статус: | 6b Пад пагрозай[d][1] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2(Б) | fiu |
ISO 639-2(Т) | fiu |
Гісторыя
рэдагавацьВырускія гаворкі зьяўляюцца часткай паўднёваэстонскае мовы (дыялекту). Выруская мова — найбольш далёкая ад паўночнаэстонскага літаратурнага стандарту. Блізкія паўднёваэстонскія гаворкі тарту і мулґі зьяўляюцца бліжэйшымі да дыялектаў паўночнае Эстоніі.
На гаворках, блізкіх да вырускае мовы, да другое паловы 20 ст. размаўлялі ў ваколіцах Люцыну, Лейву (Латвія) і Краснагародзкага (Расея).
У канцы 19 стагодзьдзя паўднёваэстонскія гаворкі выйшлі з ужытку праз пранікненьне ў Эстонію правалібэральных ідэяў, згодна зь якімі ў краіне мае быць адзіная дзяржаўная нацыянальная мова. З 1980-ых гадоў ідзе актыўнае адраджэньне мовы, існуе вырускі інстытут[2].
Пісьмовасьць
рэдагавацьВыруская мова мае свой уласны літаратурны стандарт і альфабэт[3], які аналяґічны альфабэтам іншых шматлікіх прыбалтыйска-фінскіх моваў.
Выгляд вырускага альфабэту.
А а | B b | C c | D d | E e | F f | G g | H h |
I i | J j | K k | L l | M m | N n | O o | P p |
Q q | R r | S s | Š š | T t | U u | V v | W w |
Õ õ | Ä ä | Ö ö | Ü ü | X x | Y y | Z z | Ž ž |
' |
Літарай Qq паказваецца асаблівы гартанны гук, які не зьяўляецца ні галоснай, ні зычнай. Апостраф зьяўляецца паказчыкам памякчэньня папярэдняга зычнага гуку.
Грамадзкае жыцьцё
рэдагавацьАдраджэньне паўднёваэстонскіх гаворак і ў прыватнасьці вырускае літаратурнае мовы пачалося ў 1980-ых гадох.
Зараз вырускую мову ўжываюць у сваёй дзейнасьці шэраг паўднёваэстонскіх паэтаў, аўтараў і драматурґаў. Раз на два тыдні выдаецца ґазэта Uma Leht. Маюцца 26 школ, у якіх даступна вывучэньне мовы. Нягледзячы на даволі істотную грамадзкую падтрымку, выруская мова зараз зьяўляецца мовай, якая знаходзіцца пад патэнцыяльнай пагрозай выміраньня. Літаратурны паўночнаэстонскі стандарт мае большую папулярнасьць сярод жыхароў паўднёвае Эстоніі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць Вікіпэдыя мае вэрсію вырускай мовай |
- Uma Leht — ґазэта на вырускай мове
- Võro-Eesti synaraamat (эст.) — выруска-эстонскі слоўнік
- Ilma rahaldaq intõrnetimängoq — вырускамоўны гульнёвы партал
- Lastekas.ee (анг.), (рас.) — мультфільмы па-выруску
- Võro Instituut
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
- ^ Võro Instituut (анг.), (эст.)
- ^ Võru kirjakeele sõnamuutmissüsteem (Inflectional Morphology in the Võro Literary Language) by Sulev Iva, Phd at Tartu University (эст.)