Выжлавічы

беларуская вёска

Вы́жлавічы[1]вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Бярозавіцкага сельсавету.

Выжлавічы
трансьліт. Vyžlavičy
Першыя згадкі: 1495
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пінскі
Сельсавет: Бярозавіцкі
Насельніцтва: 176 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 165
Паштовы індэкс: 225763
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°11′0″ пн. ш. 25°51′0″ у. д. / 52.18333° пн. ш. 25.85° у. д. / 52.18333; 25.85Каардынаты: 52°11′0″ пн. ш. 25°51′0″ у. д. / 52.18333° пн. ш. 25.85° у. д. / 52.18333; 25.85
Выжлавічы на мапе Беларусі ±
Выжлавічы
Выжлавічы
Выжлавічы
Выжлавічы
Выжлавічы
Выжлавічы

Гісторыя

рэдагаваць

Першыя пісьмовыя згадкі ў 1495 годзе, калі пінская княгіня Мар’я «дала 3 чалавекі» ў Выжлавічах земяніну Опахну Рыгоравічу Курэйшу. Каралева Бона пацьвердзіла атрыманьне ў спадчыну «айчыны» яго сыну Івану[2]. Пазьней вёска становіцца ўласнасьцю Гадэбскіх, з 1663 году — Крысьціны з Улятоўскіх Война-Ясянецкіх. У XVIII стагодзьдзі Выжлавічы належаць кашталяну троцкаму Копцу, які стаў полацкім ваяводам, а затым роду Хржаноўскіх. Аляксандар Хржаноўскі ў канцы XIX стагодзьдзя меў 2044 дзесяціны зямлі. З гэтага часу дзейнічала народнае вучылішча (настаўнік А. Кухта).

Існавала царква Параскевы Пятніцы. У 1759 годзе пры сьвятары Юзэфе Акаронку з грэка-каталіцызму ў праваслаўе перайшло 319 мужчынаў і 311 жанчынаў.

У 1920—1930-я гады ўладальніцай маёнтку зьяўлялася Вольга Тыэдзел (279,9 га ральлі, 140,3 га лугоў, 1241,6 га лесу, 53,8 га бязьзямельля, 40,9 га іншай зямлі). Яе ўласнасьць падвяргалася Парцэляцыі — дзяржаўнаму скарачэньню прыватных зямельных уладаньняў да пэўнага ліміту. Забраныя землі атрымалі былыя вайскоўцы, так званыя асаднікі: Уладзіслаў Заморскі, Томаш Мышко, Браніслаў Цыбульскі, Баляслаў Яскульскі і іншыя. Калёнія пасяленцаў называлася Калесьце.

У лютым 1934 году па заданьні ЦК КПЗБ у Пінскі павет для арганізацыі падпольнай працы быў накіраваны беларускі пісьменьнік Піліп Пестрак. Некаторы час ён жыў у Выжлавічах у доме Паўла Глінскага.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 176 жыхароў
  • 1999 год — 223 жыхары

Інфармацыя для турыстаў

рэдагаваць
  • Прысядзібны парк пры былой сядзібе Хржаноўскіх
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 226
  2. ^ Любавский M. K. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого литовского статута: Исторические очерки. — М., 1892. — С. 197.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць