Скарына (выдавецтва)
Тэма гэтага артыкула, магчыма, не адпавядае крытэрам значнасьці Вікіпэдыі.
|
Выдавецтва «Скарына» (па-ангельску: Skaryna ці Skaryna Press) — беларускае выдавецтва ў Лёндане. Заснаванае 6 жніўня 2022 беларускім і брытанскім выдаўцом, гісторыкам, бібліятэкарам Ігарам Івановым і ягонымі аднадумцамі[1]. Выдавецтва спэцыялізуецца на беларускамоўнай літаратуры. У пэрспэктыве выданьне кнігаў на іншых мовах[2].
Выдавецтва "Скарына" | |
Дэвіз | "Кнігі ствараюць супольнасьць" |
---|---|
Заснаваная | 6 жніўня 2022 |
Заснавальнікі | Ігар Іваноў, Уладзіслаў Гарбацкі |
Краіна | Вялікабрытанія |
Разьмяшчэньне | Лёндан |
Ключавыя фігуры | Ігар Іваноў, Караліна Мацкевіч, Ганна Комар, Тацьцяна Астроўская, Уладзіслаў Гарбацкі |
Гісторыя
рэдагавацьУ беларускага замежжа — доўгая гісторыя і багатая традыцыя. Лёндан займае асаблівае месца ў гэтай гісторыі: тут друкаваў кнігі Ян зь Літвы, прыдумаў «ŭ» Аляксандар Рыпінскі, ствараў багатую літургічную спадчыну а. Аляксандар Надсан.
Выдавецтва «Скарына» было створанае групай аднадумцаў у 2022 годзе, каб працягваць і ўзбагачаць гэтую традыцыю, адлюстроўваць патэнцыял беларускага замежжа, і наладжваць сувязі паміж аўтар-к-амі і чытацтвам у Беларусі і за яе межамі[3].
Выдавецтва адрозьніваецца мабільнасьцю, часта наведвае свае чытацтва па сьвеце: у Польшчы, Летуве, Нямеччыне, Сакартвэле. Слоганам выдавецтва зьяўляецца выраз «Кнігі зьбіраюць супольнасьць»[4].
Першымі кнігамі «Скарыны» сталі паэтычны зборнік Ганны Комар «Мы вернемся» (гэты цудоўны паэтычны дакумэнт Беларусі 2022—2021 гадоў не мог выйсьці ў Беларусі, таму рыхтаваўся маскоўскім выдавецтвам і быў падхоплены «Скарынай») і цудоўны пераклад украінскага тытана беларускага паходжаньня Агатангела Крымскага «Бэйруцкія апавяданьні»[5].
Місія
рэдагавацьНа старонцы выдавецтва пазначаныя тры галоўныя прынцыпы дзейнасьці, своеасаблівая місія:
• Асьветніцтва — жаданьне казаць непрамоўленае або — наўмысна ці ненаўмысна — забытае, а таксама захоўваць, распаўсюджваць і памнажаць традыцыі і дасягненьні, што ўзьніклі ў беларускім замежжы;
• Супраціў цэнзуры і абмежаваньням свабоды творчасьці, каб быць пляцоўкай для вольнага абмену думкамі;
• Сучаснасьць — ствараць і выдаваць кнігі па-новаму, тут і цяпер, каб яны разьляталіся па ўсім беларускім сусьвеце і жылі доўгім жыцьцём[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Нарадзілася новае беларускае выдавецтва «Скарына», Новы Час, 24.11.2022, https://novychas.online/kultura/u-ljondane-prezentujuc-novae-belaruskae-vydavectva
- ^ Угодкі выдавецтва «Скарына»: Што зроблена і што плануецца, Новы Час, 5.08.2023, https://novychas.online/kultura/uhodki-vydavectva-skaryna-szto-zroblena-i-szto
- ^ Пра нас, Старонка выдавецтва «Скарына», https://web.archive.org/web/20230805203329/https://www.skarynapress.com/pra-nas/%D0%BF%D1%80%D0%B0-%D0%BD%D0%B0%D1%81
- ^ «Ня ўсё, чым хочаш займацца прафэсійна, дае табе заробак». Размова з кіраўніком выдавецтва Skaryna Press у Лёндане, Радыё Свабода, 17 сьнежня 2022, https://www.svaboda.org/a/32179417.html
- ^ Угодкі выдавецтва «Скарына»: Што зроблена і што плануецца, Новы Час, 5.08.2023, https://novychas.online/kultura/uhodki-vydavectva-skaryna-szto-zroblena-i-szto
- ^ Пра нас, Старонка выдавецтва «Скарына», https://web.archive.org/web/20230805203329/https://www.skarynapress.com/pra-nas/%D0%BF%D1%80%D0%B0-%D0%BD%D0%B0%D1%81