Пляц Леніна (Гомель)

пляц Гомля

Пляц Ле́ніна (Кірмашовы пляц) — цэнтральны пляц гораду Гомля, асноўны архітэктурны ансамбль, які фармуе прасторавую кампазыцыю адміністрацыйна-грамадзкага цэнтру гораду.

Леніна
Пляц
Агульная інфармацыя
Раён гораду
Былыя назвы Кірмаш
Аўтобусныя маршруты 3, 4, 4а, 12, 17, 18, 26, 28, 31, 34, 39
Пляц Леніна ў Вікісховішчы

Перацінае Савецкую й Пралетарскую вуліцы места, а таксама Праспэкт Леніна.

Гісторыя

рэдагаваць

Пляц створаны ў канцы XVIII — пачатку XIX стагодзьдзя. Раней зваўся Кірмашовым, быў вядомы таксама пад назвай Гандаль, бо тут тры разы на тыдзень праходзіў вялікі гандаль. Сяляне прывозілі сюды жыўнасьць, сельскагаспадарчыя прадукты, розныя саматужныя вырабы. Ад яе трыма прамянямі разыходзіліся вуліцы Румянцаўская (цяпер Савецкая), Замкавая (цяпер праспэкт Леніна) і Фэльдмаршальская (цяпер Пралетарская). Дамінантай кампазыцыі быў палац князя Паскевіча, які разам зь Петрапаўлаўскім саборам вызначаў сылюэт забудовы цэнтру гораду. У сучасны момант плошча пляцу скарацілася (раней ён быў большым), але ён усё яшчэ лічыцца цэнтральным пляцам гораду Гомлю.