Праспэкт Леніна (Гомель)
Праспэкт Леніна — адна з найстарэйшых вуліц гораду Гомля. Замкавая вуліца (колішняя назва) забудоўвалася павольна, што было абумоўленае тым, што яна нікуды не вяла і сканчалася ў Гарэлага балота. Была нанесеная на плян Гомля 1783 году. Першая назва паходзіла ад замка, які знаходзіўся ў самым пачатку вуліцы да 1785 года. У то час вуліца была даўжэй і праходзіла за цяперашні Прывакзальны пляц. Пры пракладцы Лібава-Роменскай чыгункі, у 1873 годзе, гэтая частка вуліцы была адрэзаная і яна атрымала іншую назву. Будаўніцтва чыгункі спрыяла хуткай забудове найблізкай тэрыторыі. Вынікам чаго стала двухпрамнёвая плянавальная структура Гомля з Замкавай і Румянцаўскай (у сучаснасьці Савецкая). Двухпрамянёвая пляноўка гораду стала асновай пры наступным яго разьвіцьці.
Леніна | |
Праспэкт | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Раён гораду | |
Год заснаваньня | да 1783 |
Былыя назвы | Замкавая |
Даўжыня | 1200 |
Аўтобусныя маршруты | 1, 3, 4, 4а, 11, 20, 21, 30, 32, 35, 37 |
Тралейбусныя маршруты | 1, 5, 7, 7а, 10, 15, 16, 22 |
Праспэкт Леніна ў Вікісховішчы |
Да 1917 году на вуліцы знаходзіліся рымска-каталіцкі сабор, пажарнае дэпо з каланчой, крамы, майстэрні, рэстараны і гасцініцы. На скрыжаваньні з Ірынінскай вуліцай разьмяшчаліся (у цяперашні час не захаваліся) Праабражэнская царква і Хведара-Ірынінская вочная лякарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны практычна ўся вуліца была разбураная (адна з неразбураных пабудоў — Дом Камуна).