Вуліца Барбары Радзівіл (Вільня)

Ву́ліца Барба́ры Радзіві́л[a][1] (лет. Barboros Radvilaitės gatvė), гістарычная Каралеўская — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае вуліцу Замкавую і гістарычную вуліцу Сьвятой Ганны (цяпер Майроніса). Праходзіць уздоўж падэшвы Замкавай гары.

Барбары Радзівіл
лац. Barbary Radzivił
вуліца

Дом Уладзіслава Сыракомлі. Н. Орда, 1875
Агульная інфармацыя
Гістарычны раён Старое Места
Былыя назвы Каралеўская, Піянэрская
Даўжыня 280 м
Паштовыя індэксы LT-01124
На мапе
Google
Вуліца Барбары Радзівіл у Вікісховішчы

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Даўжыня вуліцы каля 280 м. Мае асфальтавую праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад Замкавай вуліцы. Дамы стаяць толькі з паўднёвага боку.

З правага боку адыходзіць вуліца Аранжарэйная.

  • № 3 — 2-павяховы дом. Тут 3 (15) верасьня 1862 году памёр паэт Уладзіслаў Сыракомля[2]. Пра гэты факт сьведчыць памятная шыльца над брамай будынка[3].
  • № 5 — кутні 3-павярховы дом Чарноўскіх, збудаваны ў XVIII ст.
  • № 7 — кутні 2-павярховы дом Радкевіча, збудаваны ў XVIII ст.
  • № 9 — 3-павярховы дом, збудаваны ў канцы XIX ст.
  1. ^ таксама вуліца Барбары Радзівілянкі

Літаратура

рэдагаваць