Усьвейка

рака ў Беларусі
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Усьвея (неадназначнасьць), Усьвіж-Бук (неадназначнасьць), Усьвіца (неадназначнасьць).

Усьве́йка, Альша́нка, Усьве́я, У́сьвіж-Бук, Усьві́ца, Я́зва — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Вулы (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Талачынскім і Чашніцкім раёнах Віцебскай вобласьці. Даўжыня 116 км. Плошча вадазбору 708 км². Выдатак вады ў вусьці 4,5 м³/с. Агульны спад ракі 94,4 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.

Рака
Усьвейка
лац. Uśviejka
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Курчэўскай Усьвейкі
Вусьце Вула
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 116 км
Сярэднегадавы сьцёк 4,5 м³/с
Плошча басэйну 708 км²
Нахіл воднай паверхні 0,8 ‰

Гідронім гаворыць пра тое, што гэта месца, дзе «зьвеяны» пясок[1].

Асноўныя прытокі

рэдагаваць

Найбольшы прыток — Чарвінка (правы).

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Пачынаецца на вышыні 221 м над узроўнем мора каля ўсходняй ускраіны вёскі Курчэўскай Усьвейкі Талачынскага раёну, вусьце за 2 км на паўднёвы ўсход ад мястэчка Чашнікаў. Цячэ ў межах Аршанскага ўзвышша і Чашніцкай раўніны.

Даліна трапэцападобная, шырыня яе ў верхняй плыні да 0,3 км, найбольшая 1—1,5 км. Абалона двухбаковая (шырыня 200—300 м), у ніжняй плыні зьліваецца з балотамі. Рэчышча ў сярэдняй і ніжняй плыні зьвілістае і моцназьвілістае, на працягу 28 км у верхняй плыні каналізаванае; шырыня яго 2—5 м, у сярэдняй і ніжняй плыні 6—10 м, у вусьці да 28 м.

Вадазбор — дробнаўзгорыстая, перасечаная асушальнымі каналамі, значна забалочаная і аблесеная раўніна. Берагі пераважна стромкія, зарослыя мяшаным лесам. Азёры трапляюцца ў нізоўі на правабярэжжы ракі, найбольшае возера Жэрынскае.

Разводзьдзе звычайна з 3-й дэкады сакавіка да 3-й дэкады траўня. Сярэдняе перавышэньне ўзроўню над межаньню 2,9 м, найбольшае 4 м. Замярзае ў 2-й дэкадзе сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка[2].

  1. ^ Прыдзвінне
  2. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 377.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1