Волька Нурэцкая
Во́лька Нурэ́цкая (па-польску: Wólka Nurzecka, па-падляску: Vílka Nuréćka[2]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нурэц-Станцыя.
Волька Нурэцкая | |
польск. Wólka Nurzecka | |
Мясцовая назва: | Vilka Nurećka |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сямяціцкі |
Гміна: | Нурэц-Станцыя |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-330 |
Нумарны знак: | BSI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°28′0″ пн. ш. 23°17′0″ у. д. / 52.46667° пн. ш. 23.28333° у. д.Каардынаты: 52°28′0″ пн. ш. 23°17′0″ у. д. / 52.46667° пн. ш. 23.28333° у. д. |
Волька Нурэцкая |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Пакровы Божай Маці ў Зубачах[3]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя.
Гісторыя
рэдагавацьУ міжваенны пэрыяд Волька Нурэцкая прыналежала да гміны Палоўцы, а з 1928 г. да гміны Высокае Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 157 жыхароў (156 праваслаўных і 1 каталік, 155 было запісаных беларусамі, 2 як іншыя)[4].
Зноскі
рэдагаваць- ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013810072-0038020?var-id=1639616&format=jsonapi
- ^ Pudlaśki nazvy. Vôlka Nurećka svoja.org Праверана 29 чэрвеня 2016 г.
- ^ Kalendarz Prawosławny 2015, Warszawa: Wydanie Warszawskiej Metropolii Prawosławnej, 2014, s. 167
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 8, Województwo poleskie, с. 9 (пол.) Праверана 29 чэрвеня 2016 г.