Вольга Гронская

беларуская паэтка, перакладніца

Во́льга Часла́ваўна Гро́нская (у дзявоцтве Гурло́; нар. 10 чэрвеня 1978, пасёлак Крывічы, Мядзельскі раён Менскай вобласьці БССР) — беларуская паэтка, перакладніца. Кандыдат філялягічных навук.

Вольга Гронская
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1978
Літаратурная дзейнасьць
Мова беларуская мова
Узнагароды

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзілася ў 1978 року ў пасёлку Крывічы. Скончыла Крывіцкую сярэднюю школу (1995), рамана-германскае аддзяленьне філялягічнага факультэту БДУ, а затым асьпірантуру пры ім па спэцыяльнасьці „выкладчык нямецкай мовы і літаратуры, беларускай мовы і літаратуры“. У 2003 абараніла кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Хранатоп прозы Інгеборг Бахман». Працуе на філфаку БДУ. Кандыдат філялягічных навук, дацэнт.

Сяброўка Саюзу беларускіх пісьменьнікаў[1].

Жыве ў Менску.

Творчасьць

рэдагаваць

Дэбютавала ў часопісе „Першацвет“ у 1996 року. Публікавалася таксама ў часопісе „Маладосьць“, газэце „Літаратура і мастацтва“, зборніку „Дар зямны“. Выдала зборнік паэзіі «АдВольная міфалогія» (2013).

Перакладае зь нямецкай і польскай моваў. Пераклады друкаваліся ў часопісах «Крыніца» і «Фрагмэнты»[2]. На беларускую мову пераклала раман нямецкага пісьменьніка Даніэля Кельмана «Тыль» (2020)[3].

Прэміі і ўзнагароды

рэдагаваць

Ляўрэатка прэміі «Залаты апостраф» (2019)

  1. ^ Гронская Вольга Чаславаўна Сябры СБП. Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Праверана 2 лютага 2021 г.
  2. ^ nashaniva.by(недаступная спасылка)
  3. ^ svaboda.org

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць