Верцейка
Ве́рцейка (Верцека), Вярце́йка (Вірцейка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Верцейка лац. Vierciejka | |
Verdico | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Werdo + суфікс з элемэнтам -к- (-k-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Верцека, Вярцейка, Вірцейка |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Верцейка» |
Паходжаньне
рэдагавацьВердыка або Вірдыка (Verdico, Wirdika) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -верд- (-верт-, -вірт-) (імёны ліцьвінаў Верцель, Гальвірд, Явірт; германскія імёны Wertel, Geilwird, Ewirth) паходзіць ад гоцкага wairths, стараверхненямецкага werd 'годны, пачэсны'[2].
У Прусіі бытавала імя Вірдзейка: Wirdeyke (1411 год)[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Луцъ Вертековичъ… Марко Вертековичъ… Грицъ Вертековичъ (1563 год)[4]; зъ надаткомъ Мартина Вертейка кгрунтъ подъ которымъ Вертейкомъ есть волокъ двѣ и моркгъ одинъ (23 кастрычніка 1597 году)[5]
Носьбіты
рэдагаваць- Вірцейка Журкавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[6]
- Марцін Верцейка (Вярцейка) — косаўскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1597 годзе
Вэртыка (Wertyka) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Жытомірскага павету[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1558.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 220.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 118.
- ^ Ревизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. — Вильна, 1876. С. 93.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 1. — Вильна, 1867. С. 210, 213.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 399.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 12. — Warszawa, 1938. S. 108.