Верацеі (Бягомскі сельсавет)
Вераце́і[1] — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласьці, на левым беразе ракі Камяніца, за 2 км на паўночны захад ад шашы М3. Верацеі ўваходзяць у склад Бягомскага сельсавету.
Верацеі | |
трансьліт. Vieracieі | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Докшыцкі |
Сельсавет: | Бягомскі |
Насельніцтва: | 5 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2157 |
Паштовы індэкс: | 211736 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°37′48.1″ пн. ш. 27°54′7.6″ у. д. / 54.630028° пн. ш. 27.902111° у. д.Каардынаты: 54°37′48.1″ пн. ш. 27°54′7.6″ у. д. / 54.630028° пн. ш. 27.902111° у. д. |
± Верацеі |
Гісторыя
рэдагаваць20 чэрвеня 1944 году фашысцкі карны атрад сагнаў у адрыну і спаліў 56 жыхароў разьмешчаных паблізу вёсак Таўшчы, Верацеі і Чупры. Сярод загінулых — 29 дзяцей, у тым ліку маляняты ва ўзросьце ад дзьвюх да шасьці гадоў. 20 чэрвеня 2009 году ў вёсцы Чупры адбылося адкрыцьцё мэмарыяльнага знака ў памяць спаленых у гады Вялікай Айчыннай вайны мірных жыхароў трох мясцовых вёсак.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 5 чалавек
- 1999 год — 17 чалавек
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 242