Верасовая пустка
Верасовая пустка — біятоп, тыповы для гарыстай мясцовасьці, характарызуецца перавагай прахонных квасных глеб цёмна-шэрага колеру з прымешкай белага пяску, бедных на калій, азот і фосфар. Звычайна ўяўляе сабой зарасьнікі верасу звычайнага (Calluna vulgaris) і расьлінаў з роду эрыка (Erica).
Найбольшае распаўсюджваньне мае ва ўмераным клімаце Паўночнага і Паўднёвага паўшар’яў, як напрыклад, у Вялікабрытаніі, Ірляндыі і Новай Зэляндыі, а таксама ў высакагорных раёнах тропікаў, як, напрыклад, у андзкіх парама[1]. Як правіла, пусткі не адрозьніваюцца біялягічнай разнастайнасьцю і звычайна асацыююцца зь верасам.
Фаўна верасовых пустак у Эўропе прадстаўленая такімі птушкамі, як курапатка белая, палявы лунь, крэчат, залацісты сявец, вялікі кулён, палявы жаўрук, лугавы сьвірстун, лугавы ерчык, turdus torquatus і чачотка горная.
У другой палове XX стагодзьдзя празьмернае выкарыстаньне верасовых пустак пад выпас быдла, камэрцыйныя лесапасадкі і інвазыя чужародных расьлінаў, такіх, як арляк звычайны, прывялі да дэградацыі і зьнікненьня 20% усёй прасторы пустак[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Holden J. et al. «Environmental change in moorland landscapes». Earth-Science Reviews Vol. 82, Issues 1—2, 2007, pp.75—100 анлайн [1](недаступная спасылка)
- ^ The Moorland Association «Heather Moorland» Прачытана 2007-12-09