Вежанка (Падляскае ваяводзтва)
Ве́жанка (па-польску: Wieżanka, па-падляску: Viežanka) — прысёлак вёскі Волька ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чыжы.
Вежанка | |
польск. Wieżanka | |
Былая назва: | Выгода-Вежанка |
Мясцовая назва: | Viežanka |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Чыжы |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-207 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°46′30″ пн. ш. 23°29′30″ у. д. / 52.775° пн. ш. 23.49167° у. д.Каардынаты: 52°46′30″ пн. ш. 23°29′30″ у. д. / 52.775° пн. ш. 23.49167° у. д. |
Вежанка | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Антонія Пячорскага ў Курашэве[1]). Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і сьв. Біскупа Станіслава ў Нарві[2]).
Гісторыя
рэдагавацьВежанка была заснаваная Яўстафім Халецкім каля 1570 году ў Бельскай пушчы. Да 1742 г. зьяўлялася каралеўскай уласнасьцю, пасьля была адданая Яну Юзафу Вільчэўскаму. Каля 1793 г. Вільчэўскія фундавалі тут уніяцкую капліцу (праўдападобна была пасьля перанесеная ў Кленікі, а ў 1864 г. у Козьлікі). Вядома, што на пачатку 19 ст. прыналежала да ўніяцкай парафіі ў Кленіках, а ў 1903 г. да парафіі ў Ласінцы[3]. У міжваенны пэрыяд Вежанка прыналежала да гміны Ласінка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 16 жыхароў (9 каталікоў і 7 праваслаўных, 8 жыхароў было палякамі і 8 беларусамі)[4]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Вежанка была далучаная да гміны Чыжы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Cerkiew św. Antoniego Pieczerskiego w Kuraszewie. Фэйсбук. (пол.) Праверана 18 траўня 2015 г.
- ^ NAREW - Parafia Wniebowzięcia NMP i św. Stanisława Biskupa i Męczennika (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 18 траўня 2015 г.
- ^ Grzegorz Sosna, Antonina Troc-Sosna: Łosinka – Parafia na skraju Puszczy Ladzkiej, Bielsk Podlaski – Ryboły: Stowarzyszenie Muzeum Małej Ojczyzny w Studziwodach, 2009, s. 186-188
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 22 (пол.) Праверана 18 траўня 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВежанка (Падляскае ваяводзтва) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў