Ваўт ван Арт

бэльгійскі раварыст

Ваўт ван Арт (па-нідэрляндзку: Wout van Aert; нарадзіўся 15 верасьня 1994 году, Гэрэнтальс, Бэльгія) — бэльгійскі шасэйны раварыст і гоначнік роварнага кросу, які выступае за каманду «Вісма Ліз-э-Байк». Срэбны прызэр летніх Алімпійскіх гульняў 2024 году ў Парыжы.

Ваўт ван Арт
Агульная інфармацыя
Дата нараджэньня 15 верасьня 1994(1994-09-15)[1] (30 гадоў)
Месца нараджэньня
Краіна
Рост 187 см
Вага 70 кг
Спартовая інфармацыя
Клюб Вісма—Ліз-э-Байк
Спэцыялізацыя спрынтэр, унівэрсал, гоначнік на час, спэцыяліст па клясыцы
Прафэсійныя клюбы
2013
2014—2016
2017—2018
2019—
Тэленэт-Фідэа
Вастгудсэрвіс — Голдэн Пэлас
Вэрандас Вілемс — Крэлян
Вісма Ліз-э-Байк

Кар’ера

рэдагаваць

Пачаў кар’еру ў роварным кросе, дзе шматкроць станавіўся чэмпіёнам Бэльгіі. Першым прыкметным посьпехам раварыста здабыў бронзавы мэдаль на чэмпіянаце Эўропы па шашэйным роварным спорце 2018 году. У сакавіку 2019 году далучыўся да каманды ЛётаНЛ-Юмба.

У чэрвені ван Арт атрымаў перамогу на двух этапах і здабыў зялёную кашулю на Крытэрыюм Дафінэ, а таксама стаў чэмпіёнам краіны ў гонцы на час і заваяваў бронзавы мэдаль у шашэйнай гонцы на чэмпіянаце краіны. У ліпені быў уключаны ў стартавы сьпіс каманды на Тур дэ Франс[2]. 15 ліпеня ван Арт здабыў перамогу на дзясятым этапе, апярэдзіўшы на фінішы Элія Вівіяні і Калеба Юэна[3]. Праз чатыры дні ён трапіў у здарэньне і быў вымушаны зьняцца з турніру праз пашкоджаньні. Пазьней бэльгіец апавёў газэце Het Laatste Nieuws, што сутыкненьне было настолькі сур’ёзным, што магло спыніць ягоную кар’еру, што пагоршылася памылкай падчас апэрацыі, калі лекары не апрацавалі належным чынам адно зь яго сухажылаў[4][5]. Спартовец вярнуўся да гонак на спаборніцтвах па роварным кросе адразу пасьля Калядаў[6].

 
Ван Арт на пераможным для яго Туры Вялікабрытаніі 2023 году.

Ван Арт вярнуўся да шашэйных гонак у лютым 2020 годзе, але адразу далейшыя спаборніцтвы былі спыненыя праз пандэмію каранавірусу. 1 жніўня ван Арт выйграў першую перанесеную гонку Страдэ Б’янке пасьля адзіночнай атакі на апошнія 13 км[7]. Праз тыдзень раварыст здабыў перамогу ў перанесенай гонцы Мілян — Сан-Рэма пасьля таго, як апярэдзіў францускага гоначніка дзейнага чэмпіёна Жуліяна Аляфіліпа, пасьля таго як яны поруч адарваліся з пэлятону[8]. На Тур дэ Франс бэльгіец здабыў перамогі ў двух этапах. Спартовец добра выступіў на шматдзённай гонцы Тырэна — Адрыятыка, дзе здабыў перамогу ў клясыфікацыі паводле пунктаў, але ў генэральным заліку фінішаваў другім. Пасьля роварнік заняў трэці радок на гонцы Мілян — Сан-Рэма[9]. Пасьля здабываў перамогі на роварных гонках у Бэльгіі і Нідэрляндах. У 2021 годзе зноў здабыў некалькі перамог на этапах Тур дэ Франс. У тым жа годзе на летніх Алімпійскіх гульнях у Токіё здабыў срэбны мэдаль, а ў верасьні стаў пераможцам Туру Вялікабрытаніі[10].

2022 год стаў удалым для спартоўца. Ён здабыў перамогу ў гонцы на час Парыж — Ніцца, а таксама стаў першым у клясыфікацыі паводле пунктаў[11]. Пасьля хваробы на каранавірус, раварыст вярнуўся на гонку Парыж — Рубэ, дзе быў другім[12]. Праз тыдзень ён фінішаваў трэцім на клясычнай гонцы Льеж — Бастонь — Льеж[13]. На Тур дэ Франс ван Арт застаўся ў зялёнай кашулі лідэра ў клясыфікацыі паводле пунктаў, здабыўшы за час гонцы некалькі перамогаў у асобных этапах. Спартовец быў сярод лідэраў Роварнага гран-пры Квэбэку і Манрэаля, але перамог не здабываў. Пасьля пачатку шашэйнага сэзону 2023 году на Тырэна — Адрыятыка[14] ван Арт пяць разоў запар займаў подыюм у аднадзённых гонках. Ён заваяваў срэбраны мэдаль на чэмпіянаце сьвету па шашэйных гонках 2023 году ў Глазга.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць