Васі́ль Ка́рпавіч Шчарбако́ў (27 лютага 1898, вёска Дубраўка, цяпер Аршанскі раён — 27 траўня 1939, Менск) — беларускі гісторык. Акадэмік АН БССР (1931), доктар гістарычных навук.

Васіль Шчарбакоў

лац. Vasil Ščarbakoŭ
Дата нараджэньня 27 лютага 1898(1898-02-27)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 29 чэрвеня 1938(1938-06-29) (40 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак навуковец
Навуковая сфэра гісторыя
Месца працы
Сябра ў Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d] (1934)

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям'і селяніна[1]. У 1923 годзе скончыў Харкаўскую ВПШ. Удзельнік грамадзянскай вайны. У 1931—1935 гадох віцэ-прэзыдэнт, у 1935—1937 гадох неадменны сакратар АН БССР, з 1931 году — намесьнік дырэктара, у 1936—1937 гадох дырэктар Інстытуту гісторыі АН БССР, адначасна ў 1931—1936 гадох прафэсар Менскага пэдагагічнага інстытуту і БДУ. У 1938 годзе беспадстаўна рэпрэсаваны і расстраляны ў Менску. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.

Працы Васіля Шчарбакова прысьвячаліся гісторыі першабытнаага і фэўдальнага ладу на Беларусі, вызваленчаму змаганьню беларускага народу ў эпоху фэўдалізму ды іншаму.

Літаратура

рэдагаваць