Васіль Мініч
Васіль Віктаравіч Мініч (8 сакавіка 1949, в. Сукачы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласьці БССР — 2008, Беларусь) — мастак.
Біяграфія
рэдагавацьУ 1972 г. паступіў у Менскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава і з посьпехам скончыў яго ў 1976 г. З 1979 г. жыў і працаваў ў Койданаве Менскай вобласьці. З 1980 г. мастак аддзела культуры Дзяржынскага райвыканкому.
Маляваў партрэты, пэйзажы, нацюрморты. Аўтар праекта мастацкага афармленьня Койданаўскага гісторыка-краязнаўчага музэю. Ажыцьцяўляў праектаваньне і мастацкае афармленьне гарадзкіх сьвят, інтэр’ераў будынкаў і рэклямы, нямала зрабіў для рэстаўрацыі ікон Сьвята-Пакроўскай царквы ў Койданаве. Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выстаў з 1982 г. Арганізаваў пэрсанальныя выстаўкі ў Койданаве (1983, 1985). Галоўная тэма твораў мастака — прырода яго роднага Палесься: «Палескі пэйзаж», «Парыў ветру», «Паводка на Палесьсі», «Кветкі палявыя», «Восеньскі змрок», «Восеньская раніца». Шэраг работ прысьвяціў Койданаўскаму раёну: «У старым парку Станькава», «Бярозавая алея», «Сад цьвіце», «Койданаўскі кальвінскі збор» і іншыя. Напісаў партрэты гісторыка Міколы Ермаловіча ды ўдзельніка супраціўленьня Андрэя Варанкова, які ваяваў у Бэльгіі.
Сёньня ягоныя карціны знаходзяцца ў фондах Койданаўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музэю і ў шматлікіх калекцыях Беларусі ды замежных краін.
У Койданаве пабраўся шлюбам з мастачкай Галінай Русанавай. Іхняя дачка Марыя — мастацтвазнаўца.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.