Галіна Русанава
Галіна Іванаўна Русанава (у шлюбе — Мініч, нар. 13 жніўня 1956, Койданаў, Менская вобласьць, БССР) — беларуская мастачка-дэкаратар.
Галіна Русанава | |
Дата нараджэньня | 13 жніўня 1956 (68 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Занятак | малярка |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1976 годзе закончыла Бабруйскае мастацкае прафэсійна-тэхнічнае вучылішча № 15. З 1976 году працавала ў Менску мастачкай-афарміцелем у сыстэме прамгандлю, з 1978 году працуе ў Койданаве — мастачка Койданаўскага райпо, вузла сувязі, ПТУ № 212, з 1999 году мастачка Койданаўскага гарадзкога Дома культуры, з 2001 году мастачка-афарміцель Цэнтральнай раённай бібліятэкі. Піша пэйзажы Койданаўшчыны (поры году) й іншае. Прымае ўдзел у мастацкіх выстаўках. З 1994 году піша іконы.
Для Фаніпальскай праваслаўнай царквы напісала абраз «Дабравешчаньне», для Койданаўскай Сьвята-Пакроўскай царквы абраз «Сьвятая мучаніца Галіна».
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.