Васіль Макух

украінскі дысідэнт

Васіль Емяльянавіч Макух (па-ўкраінску: Василь Омелянович Макух; 14 лістапада 1927, Караў, Львоўскае ваяводзтва — 6 лістапада 1968, Кіеў) — савецкі ўкраінскі рабочы, які ў 1968 годзе зьдзейсьніў самаспаленьне на Хрэшчаціку ў знак пратэсту супраць становішча, якое Украіна займае ў складзе СССР, і супраць ўводу войскаў у Чэхаславаччыну.

Васіль Макух
Дата нараджэньня 14 лістапада 1927(1927-11-14)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 6 лістапада 1968(1968-11-06)[1][2] (40 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці самаспаленьне[d]
Занятак салдат, работнік, палітычны актывіст, працаўнік
Навуковая сфэра палітычная дзейнасьць[d][2] і рух за незалежнасьць[d][2]

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Караў Львоўскае ваяводзтва.

У 1944 годзе пад уплывам бацькі і суседзяў Мікалая і Пятра Дужых ўступіў у шэрагі Ўкраінскай паўстанчай арміі, дзе служыў у ваеннай выведцы. У лютым 1946 году быў паранены ў нагу і трапіў у савецкі палон.

Быў асуджаны на 10 гадоў зьняволеньня і 5 гадоў высылкі. Адбываў зьняволеньне ў Мардовіі. У ссылцы ў Сыбіры пазнаёміўся з артысткай Лідзіяй Запарай, асуджанай за выступ у канцэртах агітбрыгады падчас нямецкай акупацыі. Пасьля яе вызваленьня перапісваўся з ёй.

Пасьля вызваленьня Макуху было забаронена пражываньне ў Заходняй Украіне, таму ён зьехаў да Лідзіі ў Днепрапятроўск. Дабудаваў дом яе бабулі, пазьней ажаніўся з Лідзіяй. У 1960 годзе ў пары нарадзілася дачка Оля, у 1964 годзе — сын Уладзімер. Макух працаваў у шкодным цэху вогнетрывалых матэрыялаў завода «Прамцынк», з-за чаго набыў праблемы са здароўем — падвышаны ціск. Таксама ён працаваў сьлесарам у мэханічным цэху.

Пайшоў у 9 кляс вячэрняй школы, скончыў дзесяцігадовую праграму. Паступіў на пэдагагічны факультэт унівэрсытэту, але быў выключаны за тое, што схаваў ад прыёмнай камісіі судзімасьць. Вучыўся самастойна, каб аднавіцца на вячэрнім або завочным аддзяленьні, але гэта не было яму дазволена.

Макухі аддалі сваіх дзяцей у мясцовыя дзіцячы сад і школу. Дзеці скардзіліся, што аднагодкі кпяць з іх з-за выкарыстаньня ўкраінскага мовы. Макух абураўся, што ў Днепрапятроўску, былым казацкім краі, не выкарыстоўваецца ўкраінская мова. Макух езьдзіў у Галіцыну, сустракаўся з былымі паплечнікамі.

Вялікае ўражаньне на Макуха зрабіла несправядлівая крытыка раману «Сабор», напісанага украінскім пісьменьнікам Алесем Ганчаром і апублікаванага ў нумары часопісу «Айчына» за студзень 1968 году. Таксама яго ўразіў ўводу савецкіх войскаў у Чэхаславаччыну. Макух казаў жонцы, што гатовы ахвяраваць сабой дзеля свабоднай Украіны і будучыні іх дзяцей.

У кастрычніку 1968 Макух узяў адпачынак для паездкі на Львоўшчыну. Перад ад’ездам ён сказаў жонцы і дзецям: «Калі са мной нешта здарыцца, то ведайце, што я вас усіх вельмі люблю». Яго пляменьніца заўважыла, што, зьбіраючы рэчы, ён запакоўваў трохлітровы слоік, які ён патлумачыў як гасьцінец ад суседкі.

Замест Львоўшчыны Макух паехаў у Кіеў, дзе днём 5 лістапада 1968 году на Хрэшчаціку, каля дома № 27 непадалёк ад Бесарабскага рынку, ён абліўся бэнзінам і падпаліў сябе. Ён бег у кірунку цяперашняга Майдану Незалежнасьці і выкрыкваў «Далоў калянізатараў! Няхай жыве Свабодная Украіна!». Людзі ў жаху разьбягаліся, а міліцыянты спрабавалі патушыць яго. Макух атрымаў апёкі 70 % скуры, яго адвезьлі ў бальніцу, дзе ён на наступны дзень памёр.

Калі ўдава прыехала забраць цела, яна апынулася пад пільнай апекай. Пахаваньне прайшло пад наглядам КДБ, наведвальнікаў фатаграфавалі і перапісвалі. Удаву тры месяцы выклікалі на допыты ў КДБ, яна была выгнаная з працы кухаркай, не магла ўладкавацца. Сястру Макуха Праскоўю праз дзень пасьля яго самаспаленьня выклікалі ў КДБ, адкуль яна вярнулася з пашкоджанымі лёгкімі і харкаючы крывёю, а праз два гады яна памерла.

Ва савецкіх ўкраінскіх СМІ ніякіх паведамленьняў аб самаспаленьні Макуха не было. Замежныя інфармацыйная агенцтвы атрымалі інфармацыю з самвыдату і перадалі кароткае паведамленьне аб тым, што адбылося.

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць