Хрэшчацік (вуліца)
Хрэшча́цік (па-ўкраінску: Хрещатик ад крыж) — галоўная вуліца Кіева. Даўжыня — 1 320 м, напрамак — з поўначы на поўдзень. Пачынаецца ад Эўрапейскай плошчы, праходзіць праз Плошчу Незалежнасьці, і заканчваецца Бэсарабскай плошчай.
Хрэшчацік | |
вуліца Кіева | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Раён гораду |
|
Былыя назвы | Вацлава Вароўскага (1923—1937) |
Даўжыня | ~ 1320 м |
На мапе | |
Google · Яндекс | |
Вуліца Кіева Хрэшчацік у Вікісховішчы |
Паходжаньне назвы
рэдагавацьНазва вуліцы паходзіць ад Храшчатага Яра (гэта значыць перакрыжаванага папярочнымі бэлькамі-ярамі). У дакумэнтах XVII стагодзьдзя ўся гэтая мясцовасьць называлася Храшчатай Далінай.
Гісторыя
рэдагавацьВуліца створана ў пачатку XIX стагодзьдзя. Да гэтага часу Хрэшчацікам называлася мясцовасьць уздоўж Дняпра, дзе Уладзімер Вялікі храсьціў сваіх дамачадцаў (у цяперашні час там праходзіць Набярэжнай-Хрэшчаціцкая вуліца). Існуе вэрсія, паводле якой у гэтай мясцовасьці працякала невялікая рака Хрэшчацік, якая зьяўлялася прытокам Дняпра.
У часы Кіеўскай Русі мясцовасьць на месцы цяперашняга Хрэшчаціка ўяўляла сабой пакрытую лесам даліну, па якой працякаў ручай. Даліна была месцам паляваньня, дзе кіяўляне перавешваюць сеткі для ўлову дзікага зьвера (адсюль старажытная назва мясцовасьці — «Перавесішча»). З возера ў раёне цяперашняй плошчы Незалежнасьці выцякаў ручай, які ў раёне вуліцы Басэйнай зьліваўся з Клоўскім ручаём (якая ўпадае ў Лыбедзь). Уздоўж ручая пралягала дарога на Васількаў.
Да Другой сусьветнай вайны Хрэшчацік быў забудаваны будынкамі ў 3-4 паверхі. Шырыня вуліцы складала каля 35 мэтраў.
Забудова Хрэшчаціка пачалася ў канцы XVIII — пачатку XIX стагодзьдзя. Спачатку пачынае забудоўвацца ўчастак ад Коннай (Эўрапейскай) плошчы да вуліцы Праразная, пераважна правы бок. У 1803 годзе пачынае забудоўвацца і левы бок вуліцы. Тады вуліца мела назву Тэатральнай (тут знаходзіўся першы ў горадзе тэатар). Канчатковыя абрысы вуліца набывае ў плянах Кіева 1837, прадаўжаецца да Бесарабскай плошчы і носіць назву Хрэшчаціцкай, з 1869 замацоўваецца назва Хрэшчацік.
У 1876 годзе тут пабудаваны будынак Гарадзкой думы; У 1892 — пракладзена першая ў Расейскай імпэрыі лінія электрычнага трамваю, якая зьвязвала Хрэшчацік з Падолам.
У 1936 годзе вуліцу заасфальтавалі, трамвай замянілі тралейбусам.
У пэрыяд з 14 траўня 1923 да 13 ліпеня 1937 году вуліца насіла імя Вацлава Вароўскага. Падчас акупацыі Кіева ў 1941-43 гг немцы перайменавалі вуліцу ў Айхгорнштрасэ (у гонар фэльдмаршала Германа фон Айхгорна).
24 верасьня 1941, празь некалькі дзён пасьля заняцьця Кіева нямецкімі войскамі на Хрэшчаціку пачалася сэрыя выбухаў (боепрыпасы былі закладзены НКУС пры адступленьні з гораду). Першым выбухнуў «Дзіцячы мір» (архітэктар В. В. Гарадзецкі) на рагу Хрэшчаціка і Праразной, ад выбуховай хвалі здэтанавалі боезапасы і ў іншых будынках. Выбухі і пажары былі настолькі магутнымі, што цэнтар гораду згарэў цалкам і ў час вайны не аднаўляўся. Празь некалькі дзён, 27-29 верасьня 1941 г., камэндант Кіева Курт Эбэргард скарыстаўся падпалам Хрэшчаціка як фармальнай нагодай для зьнішчэньня габрэяў Кіева ў Баб'ім Яры.
Пасьля вайны было прынята рашэньне зноў адбудаваць цэнтар, захаваўшы канфігурацыю вуліцаў, аднак будынкі былі пабудаваныя зусім новыя, у стылі «сталінскага ампіру».
Вуліца забудавана як адзіны архітэктурны ансамбль. Шырыня Хрэшчаціка павялічана да 75 мэтраў. Профіль вуліцы асымэтрычны — праязная частка 24 мэтры.
З канца 1990-х гг. у выхадныя і сьвяточныя дні рух аўтатранспарту па Хрэшчаціку забаронены — вуліца на гэты час робіцца пешаходнай.
Літаратура
рэдагаваць- Енциклопедія українознавства. У 10-х томах. / Головний редактор Володимир Кубійович. — Париж; Нью-Йорк: Молоде життя, 1954—1989.
- Матушевич А. Хрещатик. — К., 1950.
- Хрещатик. Культурологічний путівник. — К., Амадей, 1997. — 160с. Серія «Історія однієї вулиці»
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Панарама вуліцы
- Вэб-камэра на Майдане Незалежнасьці
- Енциклопедія Києва (укр.)
- Сайт «Вашъ Кіевъ» (рас.) (укр.)