Васбу́т, Вазбу́т (Вязбут) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Wospot
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Woso + Boto
Іншыя формы
Варыянт(ы) Вазбу́т, Вязбут
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Васбут»

Паходжаньне

рэдагаваць

Васпот (Wospot) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова вас- (вос-, вес-) (імёны ліцьвінаў Вазгір, Важгін; германскія імёны Wasger, Wesikin) паходзіць ад стараверхненямецкага hwas 'востры, завостраны'[2] або wasjan 'квітнець'[1], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Wasebüth (16 чэрвеня 1409 году)[4], Wazebuth (21 чэрвеня 1409 году)[5]; homines… Vaszbuth (15 красавіка 1475 году)[6]; in luto Waszbvthy (17 ліпеня 1477 году)[7]; люди нашы у Волковыиском повете… а Вазбутовичовъ (26 сьнежня 1504 году)[8]; Якубъ Вязбутовичъ (1528 год)[9]; подданого господарьского Жорославского… Богуша Возбутовича (15 сьнежня 1539 году)[10]; Станиславъ Якубовичъ Васбутъ… Мартинъ Вазбутъ (1567 год)[11]; parochia Saraska… śl. Marcin ol. Jakóba Wazbutha Gąsowski (1580 год)[12].

Носьбіты

рэдагаваць

У XVI ст. існавала гаспадарскае сяло Вазбуты (Возбуты) у Жамойцкім старостве[14].

На 1909 год існаваў фальварак Васішкі ў Менскім павеце Менскай губэрні[15] (адзначаліся старажытная германскія імёны Waso і Woso[16]).

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ а б Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 320, 1637.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 220.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  4. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 185.
  5. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 186.
  6. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 340.
  7. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 358.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 375.
  9. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 124.
  10. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 234.
  11. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1081.
  12. ^ Jabłonowski A. Podlasie. — Warszawa, 1908. S. 112.
  13. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 219.
  14. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 57.
  15. ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 25.
  16. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1547, 1637.