Валтун

(Перанакіравана з «Вальдан»)

Валтун (Вяльтун), Ва́льдан (Валдан, Вольдан) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Waltun
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Wald + суфікс з элемэнтам -н- (-n-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Вяльтун, Валдан, Вальдан, Вольдан
Вытворныя формы Вальдэн
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Валтун»

Паходжаньне

рэдагаваць

Валтун (Waltun) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) паходзіць ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[2].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Woldan[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Павел Велтунович (1537 год)[4]; Волданъ… до Волъдана служебъника нашого (3 лютага 1539 году)[5]; бывъшы наместник оболецъкии Миколаи Олехъновичъ Волъданъ (4 траўня 1539 году)[6]; Миколаи Солотатичъ Волъданъ… бояре оболецъкии (12 лютага 1540 году)[7]; Григорей Волданъ з Ойтенева (1567 год)[8]; Wołtuny (1744 год)[9].

Носьбіты

рэдагаваць

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Валтуны (Волтуны) у Вількамірскім павеце[10].

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1144, 1500.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 279.
  4. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 48.
  5. ^ Литовская метрика. Книга № 228. — Москва, 2008. С. 186.
  6. ^ Литовская метрика. Книга № 228. — Москва, 2008. С. 195.
  7. ^ Литовская метрика. Книга № 228. — Москва, 2008. С. 300.
  8. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1228.
  9. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  10. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 170.