Дземяхоўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Дземяхоўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Дземяхі (з 8 сьнежня 1926 году да 22 студзеня 2008 году).

Гісторыя

рэдагаваць

У 1919 годзе створаны ў складзе Ровенскаслабадзкой (з 9 траўня 1923 году — Рэчыцкай воласьці) Рэчыцкага павету Гомельскай губэрні РСФСР (з 3 сакавіка 1924 — Беларускай ССР); з 8 сьнежня 1926 году — Рэчыцкага раёну Рэчыцкай акругі (з 9 чэрвеня 1927 году — Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году), з 20 лютага 1938 году — Гомельскай вобласьці)[1].

30 сьнежня 1927 году ў выніку рэарганізацыі і ўзбуйненьня сельсаветаў Гомельскай акругі сельсавету перададзены населеныя пункты скасаванага Салтаноўскага сельсавету.

22 студзеня 2008 году цэнтар сельсавету перанесены зь вёскі Дземяхі ў вёску Салтаноў[2].

Рашэньнем Гомельскай абласной рады дэпутатаў ад 19 чэрвеня 2008 году перайменаваны ў Салтаноўскі сельсавет[3].

Населеныя пункты

рэдагаваць
  • 1 студзеня 1947 году — 12[4]

У склад Дземяхоўскага сельсавету ўваходзілі пасёлкі: да 1962 году — Рымшаўка, да 1987 году — Новы Сьвет (зараз не існуюць).

  1. ^ Демеховский сельский Совет депутатов и исполнительный комитет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  2. ^ «О переносе административно-территориального центра Демеховского сельсовета». Решение Речицкого районного Совета депутатов от 22 января 2008 г. № 64(недаступная спасылка) (рас.)
  3. ^ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 19.06.2008 г. № 144 (рас.)
  4. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. (рас.) С. 105

Літаратура

рэдагаваць