Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лемеш.

Вале́ры Мітрафа́навіч Ле́меш (1938, Рэчыца, Гомельская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі навуковец-вэтэрынар.

Валеры Лемеш
Дата нараджэньня 11 сьнежня 1938 (85 гадоў)
Месца нараджэньня Рэчыца, Гомельская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Месца вучобы Віцебскі вэтэрынарны інстытут (1960)
Занятак навуковец, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра вэтэрынарыя
Месца працы Віцебская дзяржаўная акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны (з 1990-га)
Вядомы як Распрацоўнік спосабу вызначэньня распаўсюду лейкозу буйной рагатай жывёлы
Навуковая ступень доктар вэтэрынарных навук[d] (1987)
Узнагароды
Ордэн Пашаны (Беларусь)
Ордэн Пашаны (Беларусь)

Доктар вэтэрынарных навук (1987), прафэсар (1995), сябар-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003) і ляўрэат ордэну Пашаны (2012). Аўтар звыш 250 навуковых працаў, у тым ліку 4 манаграфіяў і 2 пасьведчаньняў на вынаходзтва. Распрацаваў эпізааталягічны аналіз для вызначэньня шляху распаўсюду лейкозу сярод жывёлаў[1].

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1960 годзе скончыў Віцебскі вэтэрынарны інстытут. У 1964 годзе ўладкаваўся ў Беларускі навукова-дасьледчы вэтэрынарны інстытут (БНДВІ) у пасёлку Кунцаўшчына Менскага раёну. У 1973—1988 гадах быў загаднікам аддзелу БНДВІ. У 1990 годзе стаў загаднікам катэдры Віцебскай акадэміі вэтэрынарнай мэдыцыны. У 1992 годзе выдаў па-беларуску «Тлумачальны слоўнік-даведнік па вэтэрынарыі і заатэхніі». У 1994 годзе стаў сябрам-карэспандэнтам Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь[2].

Дасьледаваньні

рэдагаваць

Аўтар ідэі выкарыстаньня імунагенэтычнага спосабу папярэджаньня лейкозу пры адборы жывёлы. Вызначыў генэтычныя маркеры на схільнасьць жывёлы да лейкозу. Распрацаваў санітарныя крытэры для малака і мяса жывёлаў з радыяактыўна забруджаных земляў. Дасьледаваў бясьпечнасьць жывёльных вырабаў пры выкарыстаньні лекаў і харчовых дадаткаў у корме, пры заразных хваробах і парушэньні абмену рэчываў у жывёлаў[3].

  1. ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 11 сьнежня 2013. — № 233 (27598). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Лемеш Валеры // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 9. — С. 198. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0155-9
  3. ^ Лемеш Валеры Мітрафанавіч (сябры-карэспандэнты) // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 2020 г. Праверана 4 лістапада 2020 г.