Рэпрадукцыйная сыстэма

сыстэма органаў
(Перанакіравана з «Рэпрадуктыўная сыстэма»)

Рэпрадукцы́йная сыстэ́ма — сыстэма органаў жывых арганізмаў (жывёлаў, расьлін, грыбоў і іншых), якая адказвае за іхнае размнажэньне. У жывёлаў рэпрадукцыйныя сыстэмы прадстаўнікоў розных плоцяў аднаго віду нярэдка вельмі адрозьніваюцца, у адрозьненьне ад іншых сыстэмаў органаў, якія ў прадстаўнікоў розных плоцяў адрозьніваюцца замала. Гэтыя адрозьненьні прыводзяць да стварэньня новага генэтычнага матэрыялу, які дазваляе мець больш прыстасаванае патомства[1]. Некаторыя рэчывы (гармоны й фэрамоны) таксама выконваюць важную ролю ў рэпрадукцыйнай сыстэме жывёлаў[2]. Функцыянаваньне рэпрадукцыйнай сыстэмы рэгулюецца эндакрыннай сыстэмай арганізму, што задае біяляагічныя рытмы, якія маюць цыклічны характар з цыклямі рознай пэрыядызацыі ў розных біялягічных відаў. Канчатак пасьпяваньня рэпрадукцыйнай сыстэмы храналягічна прымеркаваны да максымальнага фізычнага разьвіцьця індывіду.

У большасьці хрыбетных жывёлаў рэпрадукцыйная сыстэма мае падобны плян будовы: плоцевыя залозы (ганады) — вывадныя пратокі — вонкавыя плоцевыя органы. Асноўныя органы рэпрадукцыйнай сыстэмы чалавека ўключаюць генэталіі (чэлес і похва), а таксама ўнутраныя ворганы, уключаючы выпрацоўваючыя плоцевыя вузы ганады (семеньнікі й яічнікі). Захворваньні рэпрадукцыйнай сыстэмы чалавека вельмі пашыраныя, асабліва хваробы, якія перадаюцца плоцевым шляхам[3].

  1. ^ Reproductive System 2001 Body Guide powered by Adam
  2. ^ Introduction to the Reproductive System. SEER’s Training Website. U.S. National Cancer Institute’s Surveillance, Epidemiology and End Results (SEER) Program.
  3. ^ STD’s Today National Prevention Network, Center for Disease Control, United States Government, retrieving 2007

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць