Бі́тва пры Хафджы — першая буйная наземная бітва падчас войн у Пэрсыдзкім заліве (1991).

Бітва пры Хафджы
Дата: 29 сьнежня — 1 лютага 1991
Месца: Паўночна-ўсходняя частка Саудаўскай Арабіі
Вынік: Перамога сілаў Кааліцыі
Супернікі
Саудаўская Арабія
ЗША
Катар
Ірак
Камандуючыя
Халэд бін СултанСалах Абуд Махмуд
Страты
~ 29 забітых32 забітыя, 35 параненых, каля 30 танкаў выведзена са строю

17 студзеня 1991 году авіяцыя шматнацыянальных сілаў пачала паветраную наступальную апэрацыю супраць Іраку. Да канца месяца ірацкая сыстэма СПА была істотна саслабленая, а вайскова-паветраныя сілы практычна спынілі ўдзел у баявых дзеяньнях. Узброеныя сілы краіны і прамысловасьць несьлі вялікія страты ад паветраных нападаў. Такі ход вайны не адпавядаў плянам ірацкага прэзыдэнта Садама Хусэйна, які спадзяваўся ўцягнуць кааліцыйныя сілы ў зацяжныя наземныя баі (па прыкладзе ірана-ірацкай вайны) і нанесьці ім дастатковыя страты для таго, каб кааліцыя была змушаная спыніць вайну.

Ірацкае камандаваньне сплянавала абмежаванае ўварваньне ў Саудаўскую Арабію, асноўнай мэтай якога было нанясеньне максымальных страт сухапутным сілам суперніка. Увечары 29 студзеня ірацкія сілы ў колькасьці прыкладна 2000 чалавек пры 100 танках перайшлі кувэйцка-саудаўскую мяжу. Ім атрымалася заняць прыморскі горад Рос-эль-Хафджы, насельніцтва якога было эвакуявана напярэдадні пачатку вайны. Ірацкі наступ апынуўся нечаканасьцю для кааліцыйных сіл, але ўжо з 30 студзеня войска Саудаўскай Арабіі пры падтрымцы бранятанкавых падразьдзяленьняў Катару і авіяцыі шматнацыянальных сілаў зрабіла спробы адбіць горад. І 1 лютага гэта атрымалася. На працягу ўсёй бітвы ў захопленым Хафджы працягвалі дзейнічаць два выведатрады марской пяхоты ЗША, якія апынуліся тамака ў момант пачатку ірацкага нападу.

У бітве пры Хафджы кааліцыйныя сілы страцілі некалькі дзясяткаў чалавек забітымі — каля 18 саудаўскае войска, каля 11 амэрыканскае, зьнішчана было 2 танкі і каля 6 адзінак бронетэхнікі; ірацкі атрад страціў забітымі 32 чалавекі, параненымі 35, зьнішчана 30 адзінак бронетэхнікі, некалькі сотняў салдатаў патрапілі ў палон. Прыводзілася сьведчаньне палоннага ірацкага салдата аб тым, што за паўгадзіны налёту кааліцыйнай авіяцыі яго брыгада панесла большыя страты, чым за восем гадоў вайны з Іранам[Крыніца?].