3-я армія (Нямецкая імпэрыя)
3-я а́рмія (па-нямецку: 3. Armee / Armeeoberkommando 3 / A.O.K. 3) — вайсковае аб’яднаньне армейскага узроўню Імпэрскай Нямецкай Арміі падчас Першай сусьветнай вайны.
3 Армія | |
3. Armee | |
Сьцяг штабу арміі (1871—1919) | |
Гады існаваньня | 2 жніўня 1914 — 1919 |
---|---|
Краіна | Нямецкая імпэрыя |
Падпарадкаваньне | Генэральны штаб Нямецкай імпэрыі |
Уваходзіць у | Райхсгэер |
Тып | Пяхота |
Функцыя | Палявая армія |
Удзел у | |
Вядомыя камандзіры |
Генэрал-палкоўнік Макс фон Хаўзэн, генэрал ад кавалерыі Карл фон Эйнэм |
Гісторыя баявых дзеяньняў
рэдагавацьБыла сфармавана падчас мабілізацыі ў жніўні 1914 году на базе IІ Армейскай Інспэкцыі. У склад уваходзілі часткі, ў асноўным скамплектаваныя з саксонцаў.
Удзельнічала ў баявых дзеяньнях у складзе Заходняга фронту.
3-я армія ад пачатку Першай сусьветнай вайны ўдзельнічала ў Прыгранічнай бітве. Асабліва вызначылася ў баях пры Дзінане і Шарлеруа. Таксама аддзелы 3-й арміі ўдзельнічалі ў баях за Рэймс, падчас якіх горад быў моцна зьнішчаны. Армія ўдзельнічала ў бітва на Марне і на Эне. Аддзелы 3-й арміі пасьпяхова адбівалі ўсе атакі войскаў Антанты ў 1915 годзе. Таксама армія прымала ўдзел ў Бітве Нівэля. 3-я армія ўдзельнічала ў вясновым наступе і панесла цяжкія страты напрыканцы 1918 году ў баях з амэрыканскай арміяй.
Баявы склад на 1914 год
рэдагаваць- XI Корпус (Генэрал ад інфантэрыі Ота фон Плюскаў)
- XII (1-ы Каралеўскі Саксонскі) Корпус (Генэрал ад інфантэрыі Карл д'Эльса)
- XIX (2-гі Каралеўскі Саксонскі) Корпус (Генэрал ад кавалерыі Максыміліян фон Лафэрт)
- XII (Каралеўскі Саксонскі) Рэзэрвовы корпус (Генэрал ад артылерыі Ханс фон Кірхбах)
Камандуючыя
рэдагаваць- Генэрал-палкоўнік Макс фон Хаўзэн (2.8.1914 — 12.9.1914)
- Генэрал ад кавалерыі Карл фон Эйнэм (12.9.1914 — 18.1.1919)
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Die höchsten Kommandostellen des Heeres. auf www.deutsche-kriegsgeschichte.de (Stand: 16. April 2010)
- Armee-Zeitung der 2. Armee. LLB Detmold
Літаратура
рэдагаваць- Hermann Cron: Geschichte des Deutschen Heeres im Weltkriege 1914—1918. Siegismund, Berlin 1937 (Geschichte der Königlich Preußischen Armee und des Deutschen Reichsheeres 5).