Mark IV
Mark IV (Mk IV) — брытанскі цяжкі танк часоў Першай сусьветнай вайны. Як і папярэднія брытанскія танкі, выпускаўся ў дзьвюх мадыфікацыях, якія адрозьніваюцца паміж сабой узбраеньнем: «самец» (па-ангельску: male) — са зьмяшаным гарматна-кулямётным узбраеньнем і «самка» (па-ангельску: female) — з чыста кулямётным ўзбраеньнем.
Mark IV | |
---|---|
Тып танка: | цяжкі танк |
Краіна-вытворца: | Вялікабрытанія |
Павозка (экіпаж), чал.: | 8 |
Гісторыя: | |
Час эксплюатацыі: | 1916—1925 |
Выкарыстаньне: | Вялікабрытанія |
Войны і канфлікты: | Першая сусьветная вайна |
Гісторыя вытворчасьці: | |
Гады вытворчасьці: | 1916—1917 |
Усяго выраблена: | 1015 |
Памеры: | |
Даўжыня, мм: | 7930 |
Шырыня, м: | 3900 («самец») 3300 («самка») |
Вышыня, м: | 2610 |
Клірэнс, м: | 406 |
Браня: | |
Тып брані: | стальная |
Лоб корпусу, мм: | 16 |
Борт корпусу, мм: | 12 |
Дах корпусу, мм: | 8 |
Узбраеньне: | |
Марка гарматы і калібр: | 2 × 57-мм (6-фнт) «Гочкіс» L/23 («самец») |
Тып гарматы: | наразная |
Боекамплект гарматы: | 332 («самец») |
Кулямёт: | 4 × 7,7-мм «Льюіс» («самец») 5-6 × 7,7-мм «Льюіс» («самка») |
Тэхнічныя характэрыстыкі: | |
Тып рухавіка: | «Даймлер», бэнзінавы, карбюратарны, 6-цаліндравы, вадкаснага ахалоджваньня |
Магутнасьць рухавіка, к.с.: | 125 (пры 1000 аб./хв) |
Хуткасьць па шашы, км/г: | 6,4 |
Запас ходу, км: | 54 |
Пераадольваемы ўздым, адс.: | 30 |
Пераадольваемая сьценка, м: | 1,2 |
Пераадольваемы роў, м: | 3,0 |
Пераадольваемы брод, м: | 0,6 |
Выявы ў Вікісховішчы |
Гісторыя стварэньня
рэдагавацьТанк Mk IV зьяўляўся разьвіцьцём галіны ангельскіх цяжкіх танкаў. У яго канструкцыю ўнесьлі паляпшэньні, прадыктаваныя баявым вопытам: таўшчыню бартавой броні павялічылі з 6 да 12 мм, а даху — да 8 мм, што падвысіла абарону экіпажа ад бранябойных куль. На танках Mk IV упершыню зьявіліся кулямёты «Льюіс», якія мелі паветранае астуджэньне ствала замест вадзянога, як у кулямётаў «Вікерс». Аднак новыя кулямёты хутка пераграваліся, а парахавыя газы перашкаджалі наводчыку. На больш позьніх мадэлях усталёўвалі кулямёты «Гочкіс», пазбаўленыя гэтага недахопу, і гарматы са ствалом, скарочаным з 40 да 23 калібру. Пасьля гэтага яны не ўторкваліся ў зямлю (пры праходзе перашкоды) і не чапляліся за дрэвы і сьцены дамоў.
Паліўныя бакі месьціліся па-за корпусам паміж заднімі галінамі гусеніц. Гаручае падавалася прымусова, на выхлапную трубу паставілі глушыцель. Ланцуговую перадачу да кіроўных колаў прыкрылі ад бруду, гусеніцы зрабілі шырэй. Палепшылі назіральную прыладу мэханіка-кіроўцы: яна стала ўяўляць сабой бранявую пэрфараванай пліту, якая забясьпечыла больш эфэктыўную абарону ад сьвінцовых пырсак.
Удзел у баявых дзеяньнях
рэдагавацьПершыя танкі прыбылі на фронт у красавіку 1917 году і 7 чэрвеня прынялі ўдзел у першым баі за Месін. Тады ж у лістападзе яны прынялі ўдзел у бітве пры Камбрэ. Усяго было выпушчана 1015 танкаў Mk IV. Іх вытворчасьць спынілася ў сьнежні 1917 году ў сувязі са зьяўленьнем Mk V.
Літаратура
рэдагаваць- Библиотека военной истории. Энциклопедия танков, Санкт-Петербург, 1998 год. Составитель Холявский Г. Л., Издатель АТС, 578стр., ISBN 985-433-253-5
- David Fletcher. British Mark IV Tank. — Oxford: Osprey Publishing, 2007. — 48 p. — (New Vanguard № 133). — ISBN 1-84603-082-X