Бітва пад Воршай (1564)
Бітва пад Воршай — бітва паміж авангардам войска Маскоўскай дзяржавы на чале з ваяводам П. С. Сярэбраным і атрадам войска ВКЛ на чале з Ф. Кмітам-Чарнабыльскім і Ю. Осьцікавічам, якая адбылася пад Воршаю 2 лютага 1564 г. у хадзе Лівонскай вайны (1558—1582).
Групоўка маскоўскага войска (паводле М. Стрыйкоўскага, 50 000 чалавек) пасьпешліва адступіла: яе камандаваньне палічыла, што ў бой уступілі асноўныя сілы ВКЛ, якія нанесьлі паражэньне другой групоўцы маскоўскіх войск ва Ульскай бітве (1564).