Бітва на Ізэры
Бі́тва на Ізэ́ры (па-француску: Bataille de l'Yser, па-нідэрляндзку: Slag om de IJzer) — бітва ў часе Першай сусьветнай вайны, якая адбылася ў кастрычніку 1914 року паміж бэльгійскімі местамі Ньюпорт і Дыксмэйдэ уздоўж ракі Ізэр[1]. Бэльгійскае войска здолела цаной вялікіх стратаў спыніць прасоўваньне немцаў, упершыню пасьля ўварваньня кайзэраўскай Нямеччыны ў Бэльгію замацаваўшы лінію фронту па Ізэры пасьля таго, як пад кантролем немцаў апынулася 95% тэрыторыі Бэльгіі. Дзякуючы перамозе ў бітве Бэльгія здолела ўтрымаць кантроль над рэштай сваёй тэрыторыі, а кароль Альбэрт стаў нацыянальным героем бэльгійцаў.
Бітва на Ізэры | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Уцёкі немцаў ад бэльгійскага войска ў бітве на Ізэры | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Бэльгія Францыя Вялікабрытанія | Нямеччына | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Кароль Альбэрт I Эміле Дасэн Агюстэн Мішэль Альфонс Жак П’ер Алексыс Ранарк Горас Гуд | Альбрэхт Вюртэмбэрскі Ганс фон Бэзэлер | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
Бэльгія: 65 000 чалавек Францыя: ? (1 дывізія пяхоты, 1 брыгада марскіх фузылёраў) | 6 корпус (12 дывізіяў) | ||||||||
Страты | |||||||||
Бэльгія: 40 000 Францыя: 15 000 | 76 250 | ||||||||
Перадумовы
рэдагаваць2 жніўня 1914 Бэльгія адмовілася прапусьціць нямецкія войскі праз сваю тэрыторыю. Пасьля гэтага 4 жніўня Нямеччына напала на сваю суседку вялізнымі сіламі[2]. Ня маючы падтрымкі ад Францыі і Вялікабрытаніі, бэльгійская армія пачала адыход да Антвэрпэну. Бэльгійскі ўрад пераехаў туды ж, пакінуўшы сталіцу без абароны; 20 жніўня Брусэль бяз бою быў заняты нямецкімі войскамі. 24 жніўня паў Намюр.
У кастрычніку пасьля атакі немцаў на некалькі фортаў вакол Антвэрпэну бэльгійскае войска са стратамі працягнула адступленьне. 9 кастрычніка горад здаўся, ягоны 33-тысячны гарнізон (к. ⅓ бэльгійскай арміі) адышоў у Нідэрлянды, дзе быў інтэрнаваны[3].
Адначасна з аблогай Антвэрпэну нямецкія войскі разьбілі французаў на граніцы з Бэльгіяй (7 жніўня — 13 верасьня) і адагналі іх у паўднёвым напрамку. Сэрыя ўзаемных спробаў француска-брытанскай і нямецкай арміяў абысьці паўночны флянг ворага вылілася ў бег да мора празь Пікардыю, Артуа ды Фляндрыю, які скончыўся на паўночнаморскім узьбярэжжы Бэльгіі, дзе заставаліся рэшткі бэльгійскіх войскаў з Антвэрпэну[4].
11 кастрычніка, з падыходам немцаў да Генту, бэльгійскі гарнізон пакінуў места і далучыўся да рэгулярнага войска. Пасьля гэтага ў Гент зайшла нямецкая армія.
Да 18 кастрычніка бэльгійскія, брытанскія і францускія войскі на поўначы Францыі і ў Бэльгіі стварылі абарончую лінію ад Ля-Басэ да Дыксьмёйдэ[5].
Хада бітвы
рэдагаваць14 кастрычніка пасьля працяглага адступленьня бэльгійская армія пачала акопвацца ўздоўж Ізэру, Хаўрусьнікі забясьпечвалі марскую падтрымку пад кіраўніцтвам брытанскага адмірала Гораса Гуда.
16 кастрычніка немцы атакавалі Дыксьмёйдэ, але бэльгійцы і французы зь вялікімі стратамі здолелі адстаяць места. Палкоўнік Альфонс Жак за сваю ролю ў абароне гораду пазьней атрымаў тытул «дэ Дыксьмёйдэ». 18 кастрычніка нямецкі наступ адкінуў хаўрусьнікаў ад Ньюпорту да Арасу (Францыя), намагаючыся таксама пазбавіць брытанцаў прахону да Кале, Булёні і Дункерку. Немцы, ня лічачыся са стратамі, прарвалі бэльгійскую абарону, захапілі Кэем, Шур і часткова Манэкэнсвэрэ і выйшлі да Ізэру, нягледзячы на агнявую падтрымку ад ангельска-францускае флятыліі.
21 кастрычніка нямецкія войскі пад ударамі францускай 42-й дывізіі ўсё ж стварылі на заходнім беразе ракі невялікі пляцдарм, адкуль бамбавалі Дыксьмёйдэ. Бэльгійская армія пачала падрыхтоўку да затапленьня тэрыторыі паміж Ізэрам і прытокамі, каб спыніць наступ ворага. Уночы 26-29 кастрычніка падчас прыліваў шлюзы былі адкрытыя, паступова ўзровень вады падняўся на тэрыторыі даўжынёй 1,6 км, на поўдні дасягнуўшы Дыксьмёйдэ[6].
30 кастрычніка немцы правялі яшчэ адзін наступ на Ізэры, прарвалі другую лінію абароны бэльгійцаў і дайшлі да Рамскапэлі і Пэрвэйзэ[7]. Контратакай бэльгійска-францускае войска адбіла Рамскапэлю. Пасьля гэтага на затопленай тэрыторыі ваенныя дзеяньні праводзіць было немагчыма, і немцы адышлі ўночы на 31 кастрычніка[8]. 10 лістапада паў Дыксьмёйдэ.
Вынікі
рэдагавацьНямецкае войска ня здолела канчаткова перамагчы Бэльгію, абарона якой апошняга лапіку зямлі ўздоўж мора спыніла бег да мора і пэрыяд актыўных сутыкненьняў. Лінія фронту стабілізавалася ўздоўж ракі Ізэр і ўтрымлівалася бэльгійскім войскам да 1918 року зь нязначнымі зьменамі.
Страты нямецкіх войскаў ў пэрыяд 18 кастрычніка — 30 лістапада ацэньваюцца ў к. 76 250 чалавек[9]. Бэльгійская армія панесла меншыя страты, хоць усё ж значныя — каля 20 000 чалавек[10].
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Barton 2005. С. 17.
- ^ Falls 1959. С. 41.
- ^ Dumoulin et al. 2005. С. 93.
- ^ Doughty 2005. С. 103—104.
- ^ Edmonds 1925. С. 117–119, 125.
- ^ Edmonds 1925. С. 257.
- ^ Edmonds 1925. С. 300.
- ^ Edmonds 1925. С. 300–301.
- ^ Edmonds 1925. С. 468.
- ^ Sheldon 2010. С. 91.
Літаратура
рэдагаваць- Barton, P. Doyle, P.; Vandewalle, J. Beneath Flanders Fields: the Tunnellers' War, 1914–1918. — Staplehurst: Spellmount, 2005. — ISBN 0-7735-2949-7
- R. A. Doughty Pyrrhic Victory: French Strategy and Operations in the Great War. — Cambridge, MA: Belknap Press, 2005. — ISBN 0-67401-880-X
- M. Dumoulin, E. Gerard,M. Van den Wijngaert, V. Dujardin Nouvelle Histoire de Belgique. — Brussels: Éd. Complexe, 2005. — Т. II: 1905–1950. — ISBN 2-8048-0078-4
- J. E. Edmonds Military Operations France and Belgium, 1914: Antwerp, La Bassée, Armentières, Messines and Ypres October–November 1914. — 1. — London: Macmillan, 1925. — Т. II. — (History of the Great War Based on Official Documents by Direction of the Historical Section of the Committee of Imperial Defence).
- C. Falls The Great War 1914–1918. — New York: Putnam, 1959.
- J. Sheldon The German Army at Ypres 1914. — 1. — Barnsley: Pen and Sword Military, 2010. — ISBN 978-1-84884-113-0