Бег да мо́ра (16 верасьня 1914 — 15 кастрычніка 1914) — назва трох апэрацыяў як нямецкіх, так і ангельска-францускіх войскаў на Заходнім фронце падчас Першай сусьветнай вайны, якія мелі мэту ахапіць флянгі праціўніка. Аднак ні аднаму з бакоў гэтага зрабіць не атрымалася, вынікам «Бега да мора» стала толькі павелічэньне працягласьці фронту.

Бег да мора
Дата: 16 верасьня — 15 кастрычніка 1914
Месца: Францыя і паўночна-заходняя Бэльгія
Вынік: нічыя
Супернікі
Сьцяг Францыі Францыя
Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікая Брытанія
Сьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935) Нямецкая імпэрыя
Камандуючыя
Сьцяг Францыі Жозэф Жоффр
Сьцяг Францыі Фэрдынанд Фош
Сьцяг Вялікабрытаніі Джон Фрэнч
Сьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935) Эрых фон Фалькенгайн

Баі на Ўазе і Соме

рэдагаваць

Пасьля заканчэньня 15 верасьня баёў на Эне ўтварыўся пазыцыйны фронт пазыцыйны фронт ад швэйцарскай граніцы да ракі Ўаза. Але абодва бакі мелі адкрытым флянг: прастора ў 200 км паміж пазыцыямі на Эне і Паўночным морам нікім не была занятая. Войскі Антанты паспрабавала абысьці немцаў з захаду. На ўчастак р. Ўаза былі кінутыя кавалерыйскі корпус, пяхотная дывізія з 6-й арміі, і тэрытарыяльныя часткі д`Амада, сюды ж сталі перакідваць яшчэ адзін корпус зь Лятарынгіі.

Але і немцы паспрабавалі скарыстацца адкрытым флянгам і пасунулі туды свой корпус і кавалерыйскую дывізію. 16 верасьня адбыўся сустрэчны бой, які доўжыўся 2 дні, але быў безвыніковым для абодвух бакоў. І немцы і англа-францускія сілы панесьлі страты і пачалі замацоўвацца на дасягнутых рубяжах.

Баі на Скарпе

рэдагаваць

З 25 верасьня французы сталі фармаваць новую 10-ю армію ў раёне ракі Скарп для наступнай спробы абыходу, але і немцы сфармавалі сваю абыходную групоўку, што ізноў прывяло да сустрэчнага бою на флянгу, які скончыўся ізноў безвынікова.

Баі на Лісе

рэдагаваць

Далейшыя спробы ахапіць флянгі перанесьліся ў раён ракі Ліс. Тут засяродзіліся велізарныя масы войскаў з абодвух бакоў. На берагах Лісу пачаліся баі. Аднак з-за вялікай колькасьці войскаў баі прынялі маларухомы характар. Бітвай на рацэ Ліс скончыліся баявыя дзеяньні бакоў з мэтай ахапіць флянгі адзін аднаго — праціўнікаў дасягнулі Паўночнага мора.

Абодва бакі на працягу 30 дзён з 16 верасьня па 15 кастрычніка зацята спрабавалі абыйсьці адкрыты флянг праціўніка, перакідаючы пасьлядоўна сюды ўсё новыя і новыя часткі. Аднак гэта не прынесла абодвум бакам ніякіх вынікаў, акрамя таго, што фронт ўсё больш і больш падаўжаўся (на 170-180 км) пакуль не дасягнуў узьбярэжжа Паўночнага мора.

Літаратура

рэдагаваць
  • Заянчкоўскі А.М. Первая мировая война — СПб.: Полигон, 2000. — 878 с. — ISBN 5-89173-082-0.
  • Бэзіл Лідэл Гарт 1914. Правда о Первой мировой — М.: Эксмо, 2009. — 480 с. — 4300 экз. — ISBN 978-5-699-36036-9.
  • История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / пад рэдакцыяй І.І. Растунова — у 2-х тамах. — М.: Наука, 1975. — 25 500 ас.