Бінг Кросьбі
Гары Ліліс «Бінг» Кросьбі (па-анґельску: Harry Lillis «Bing» Crosby; 2 траўня 1903 — 14 кастрычніка 1977) — амэрыканскі сьпявак і актор, адзін з самых пасьпяховых выканаўцаў у сьвеце (41 песьня Кросьбі займала 1-е месца ў гіт-парадзе самотнікаў ЗША). Пачынальнік і майстар эстрадна-джазавай крунэрскай манеры сьпеваў. Вядомы як выканаўца многіх «вечназялёных» джазавых шлягераў і гітоў у стылях сўінг і дыксілэнд.
Бінг Кросьбі | |
па-анґельску: Bing Crosby | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 3 траўня 1903[1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 14 кастрычніка 1977[1][2][3][…] (74 гады) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | інфаркт міякарда і cardioplegia[d] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, сьпявак, джазмэн, сцэнарыст, кінаактор, радыёвядучы, тэатральны актор, паэт |
Псэўданімы | Bing Crosby і Bingsy[4] |
Жанры | джаз, сўінг, поп, блюз, традыцыйная поп-музыка[d], лёгкая музыка[d], вакальны джаз[d] і кантры |
Вакал | бас-барытон[d] |
Інструмэнты | голас[d] |
Псэўданімы | Bing Crosby і Bingsy[4] |
Лэйблы | Decca Records[d], Columbia Records[d], Brunswick Records[d], RCA Records[d], RCA Victor[d], Reprise Records[d], Capitol Records[d], Verve Records[d] і United Artists Records[d] |
Бацька | Harry Lowe Crosby[d][5] |
Маці | Catherine Helen Harrigan[d][5] |
Дзеці | Lindsay Crosby[d], Mary Crosby[d], Nathaniel Crosby[d], Phillip Crosby[d], Dennis Crosby[d], Harry Crosby[d] і Gary Crosby[d] |
Узнагароды | |
Сайт | bingcrosby.com |
Подпіс | ![]() |
Ягоная кар’ера доўжылася з 1926 году па самую сьмерць у 1977 годзе. Кросьбі пачынаў у сымфаджазавым аркестры Пола Ўайтмэна, супрацоўнічаў з Луі Армстрангам (сумесна з Армстронгам запісаў песьню «Gone Fishin»), здымаўся ў кіно, вёў уласныя тэлешоў. Цяпер яго больш памятаюць па ягоных калядных песьнях (ягоны гіт «White Christmas» занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса; яму да гэтага часу належыць мноства рэкордаў у галіне гуказапісу). Акрамя таго, Кросьбі як актор карыстаўся ня меншай папулярнасьцю.
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ а б Bing Crosby // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Bing Crosby // filmportal.de — 2005.
- ^ Bing Crosby // Nederlandse Top 40
- ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
Бінг Кросьбі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў