Сўінг (музыка)
Сўінг — кірунак джазавай музыкі, найболей шырока прадстаўлены ў выканальніцкай практыцы вялікіх аркестраў. Сўінг зьяўляецца адной з формаў папулярнай музыкі, якая зьявілася ў Злучаных Штатах Амэрыкі, якая была на ўзьлёце сваёй папулярнасьці ў 1930-х і 1940-х гадах. Назва «сўінг» паходзіць ад так званага «пачуцьця сўінгу», дзе акцэнт робіцца на слабой долі або на слабым пульсу ў музыцы. Сўінг звычайна ўяўляў сабой круг салістаў, якія імправізавалі над мелёдыяй і над аранжыроўкай. Танцавальны стыль сўінгу характарызуецца таксама наяўнасьцю вялікай колькасьці біг-бэндаў і бэнд-лідэраў, такіх як Бэні Гудман, які быў найбольш папулярны ў амэрыканскай папулярнай музыцы з 1935 па 1946 гады, у пэрыяд, вядомы як «эпоха сўінгу». Дзеяслоў «сўінгаваць» таксама выкарыстоўваецца ў якасьці пахвалы гульні, якая мае моцны груў, г.зн. добра гучыць. Сярод прыкметных музыкаў эпохі сўінгу лічацца такія музыкі, як Луі Армстронг, Дзюк Элінгтан, Каўнт Бэйсі, Бэні Гудмэн, Арці Шоў, Глен Мілер, Вудзі Херман, і Кеб Кэлоўэй.
Сўінг (музыка) | |
Swing ў Вікісховішчы |
Літаратура
рэдагаваць- Саймон Д. Большие оркестры эпохи свинга. — СПб.: Скифия, 2008. — 680 с — ISBN 978-5-903463-08-4