Білон
Білон (па-француску: billon — срэбра слабой пробы) — сплаў срэбра і медзі, у якім перавышае медзь.
Гэты сплаў выкарыстоўваўся для біцьця манэт яшчэ з часоў Старажытнай Грэцыі й Старажытнага Рыму. Манэты зь білону біліся, каб скараціць выдаткі, калі выраб манэты каштаваў болей за намінал.
У сярэдзіне XVII стагодзьдзя мільёны білонных салідаў запаланілі эканоміку Рэчы Паспалітай. Іх выбівалі швэды на рыскай і эльблёнскай мынцы для падрыву эканомікі Кароны і Літвы.
Цяперака білонам часта наўпрост называюць манэты са слабым срэбрам.