Сьвятца — возера ў Браслаўскім р-не. Плошча 0,29 км². Найбольшая глыбіня 4,1 м. Даўжыня 0,74 км. Найбольшая шырыня 0,59 км. Даўжыня берагавой лініі 2,07 км. Аб′ём вады 0,76 млн м³. Плошча вадазбору 4,1 км². У бас. р. Друйка, на паўночнай ускраіне г. Браслаў. Схілы катлавіны на поўначы нізкія, пад забудовамі, часткова разараныя, месцамі зьмяняюцца балотамі, на Пд камавыя ўзгоркі вышынёй да 15 м. Берагі пераважна нізкія, забалочаныя, на поўдні вышынёй да 0,5 м. Пойма шырынёй 5—70 м. Дно выслана сапрапелем, вузкая прыбярэжная частка (акрамя 3) пясчаная. Зарастае слаба, шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расьліннасьці 3—15 м, пашырана да глыбіні 1 м. На 3 выцякае ручай у воз. Бярэжа.
Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 — Паводле эл.рэсурса poseidon.by
Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л., ил.
Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.
Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.