Бэтына фон Арнім
Бэтына фон Арнім (па-нямецку: Bettina von Arnim; 4 красавіка 1785, Франкфурт-на-Майне — 20 студзеня 1859, Бэрлін) — нямецкая пісьменьніца і адна з асноўных прадстаўнікоў нямецкага рамантызму. Дачка Максыміліяны фон Лярош, сястра Клемэнса Брэнтана і жонка пісьменьніка Ахіма фон Арніма.
Бэтына фон Арнім | |
Bettina von Arnim | |
Гравюра, выкананая дачкой пісьменьніцы, на аснове мініятуры невядомага мастака (не пазьней за 1890 год) | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Elisabeth Catharina Ludovica Magdalena Brentano |
Нарадзілася | 4 красавіка 1785[1][2][3][…] |
Памерла | 20 студзеня 1859[5][1][3][…] (73 гады) |
Пахаваная | |
Бацькі | Пэтэр Антон Брэнтана[d][4] Максіміліяна Брэнтана[d][4] |
Сужэнец | Ахім фон Арнім[4] |
Дзеці | Гізэла фон Арнім[4], Максыміліяна фон Арыёля[d][4], Armgart von Arnim[d][4], Freimund von Arnim[d][4], Siegmund von Arnim[d][4], Friedmund von Arnim[d][4] і Kühnemund von Arnim[d][4] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | празаік |
Гады творчасьці | 1835—1852 |
Кірунак | рамантызм |
Мова | нямецкая[6] |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Біяграфія
рэдагавацьБэтына фон Арнім была шчыльна зьвязаная зь нямецкімі пісьменьнікамі Клемэнсам Брэнтана і Ахімам фон Арнімам: першы быў ейным братам, другі яе мужам. Яе дачка Гізэла фон Арнім таксама стала выбітнай пісьменьніцай.
Бэттына нарадзілася 4 красавіка 1785 году ў Франкфурце-на-Майне ў вялікай сям’і італьянскага гандляра. Яе маці Сафі фон Лярош была аўтаркай раманаў, а брат Клемэнс Брэнтана — выбітным паэтам і заснавальнікам гайдэльбэрскай школы рамантычнай паэзіі. Гэта ён натхніў яе на чытаньне сучаснай паэзіі таго часу, асабліва творчасьці Ёгана Вольфганга Гётэ.
Бэтына фон Арнім і Гётэ
рэдагавацьУ 1806 годзе пачалося працяглае сяброўства Бэтыны фон Арнім з маці Гётэ, Катарынай Элізабэт Гётэ. Паэт не адказваў на ўзьнёслыя лісты Бэтыны. Праз год Бэтына была прадстаўлена абажанаму ёй Гётэ ў Ваймары, і завязалася ліставаньне, якое па сьмерці Гётэ было апублікавана Бэтынай фон Арнім пад загалоўкам «Ліставаньне Гётэ зь дзіцем». У 1811 годзе сяброўскія адносіны паміж Бэтынай і Гётэ былі разорваныя праз скандал паміж Бэтынай і жонкай Гётэ Крыстыянай.
На выставе карцінаў сябра Гётэ Ёгана Гэнрыха Маера Бэтына дазволіла сабе абразьліва адгукнуцца пра творчасьць мастака. У адказ на гэта Крыстыяна сарвала з Бэтыны акуляры, а Бэтына назвала Крыстыяну «шалёнай каўбасой». Адгэтуль дом Гётэ быў закрыты для Бэтыны і яе мужа. Пасьля сустрэчы з парай Арнімаў праз год у Бад-Тэпліцы, Гётэ зрабіў выгляд, што не заўважыў іх. На шматлікія лісты Бэтыны да Гётэ адказу таксама не пасьледвала.
Бэтыне быў прысьвечаны раман Мілана Кундэры «Несьмяротнасьць» (Nesmrtelnost; 1990).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Bettina von Arnim // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Bettina von Arnim // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online (ням.) / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ^ а б Bettina von Arnim // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ^ а б в г д е ё ж з і к л Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
- ^ Bettina von Arnim // Benezit Dictionary of Artists (анг.) — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ^ Arnim, Bettina von, 1785-1859 // CONOR.SI
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |