Гізэла фон Арнім (па-нямецку: Gisela von Arnim; 30 жніўня 1827 — 4 красавіка 1889) — нямецкая пісьменьніца, якая працавала збольшага ў жанры казкі.

Гізэла фон Арнім
Gisela von Arnim
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 30 жніўня 1827(1827-08-30)[1][2][3]
Памерла 4 красавіка 1889(1889-04-04)[1][2] (61 год)
Пахаваная
Бацькі Ахім фон Арнім
Бэтына фон Арнім
Сужэнец Herman Grimm[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік
Жанр казка
Мова нямецкая
Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія

рэдагаваць

Гізэла была самым малодшым дзіцем Ахіма і Бэтыны фон Арнім. Атрымала адукацыю ад сваіх сёстраў. У дзяцінстве захаплялася казачнымі апавяданьнямі і рамантычнай паэзіяй, асабліва творчасьцю Вільгельма Гаўфа. Неўзабаве літаратурныя творы на казачную тэматыку пачала пісаць і сама Гізэла. Разам з сваімі сёстрамі заснавала «Кафэтэрскі гурток», які неўзабаве пераўтварыўся ў паўнавартасны літаратурны салён, ганаровымі чальцамі якога былі Ганс Крыстыян Андэрсэн і Эмануэль Гайбэль). У 1859 годзе папбралася шлюбам з германістам і гісторыкам мастацтва Гэрманам Грымам, сынам Вільгельма Грыма.

  • Das Leben der Hochgräfin Gritta von Rattenzuhausbeiuns (разам з Бэтынай фон Арнім)
  • Mondkönigs Tochter
  • Aus den Papieren eines Spatzen
  • Das Licht
  • Die gelbe Haube
  • Dramatische Werke
  1. ^ а б Gisela von Arnim // FemBio database (ням.)
  2. ^ а б Gisela Grimm // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ Gisela von Arnim // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online (ням.) / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL
  4. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #11907074X // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.

Літаратура

рэдагаваць
  • Eva Mey Ich gleiche einem Stern um Mitternacht: Die Schriftstellerin Gisela von Arnim—Tochter Bettinas und Gattin Herman Grimms. — Stuttgart: 2004. — ISBN 3-7776-1331-2
  • Gisela von Arnim.