Бэнэдыкт Война

Бэнэдыкт Война (? — 22 кастрычніка 1615) — рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп віленскі (з 1600).

Бэнэдыкт Война
Бэнэдыкт Война
Бэнэдыкт Война
POL COA Trąby.svg
Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся XVI стагодзьдзе
Памёр 22 кастрычніка 1615
Род Войны-Грычыны
Бацькі Война Грычына
Дзейнасьць каталіцкі сьвятар

БіяграфіяРэдагаваць

 
Б. Война, 1677 г.

З шляхецкага роду Грычынаў-Войнаў гербу «Трубы», сын Войны Грычыны. Меў братоў Сямёна, Рыгора, Сокала і Габрыеля.

Навучаўся ў Віленскай акадэміі і ў замежжы. Быў кусташам і канонікам віленскім і сакратаром вялікага князя Стэфана Баторыя. У 1576 годзе стаў пробашчам троцкім.

У 1594 годзе стаў адміністратарам Віленскае дыяцэзіі, у 1600 годзе — біскупам. Правёў паўторную кананізацыю Сьвятога Казімера[1].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Пазднякоў В. Войны // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 1. С. 461.

ЛітаратураРэдагаваць