Габрыель Война

(пам. 1615) падканцлер літоўскі

Габрыель Война (? — 1 студзеня 1615) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Рэфэрэндар сьвецкі і пісар вялікі літоўскі (15851589), падканцлер вялікі літоўскі1589)

Габрыель Война

Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся невядома[1]
Памёр 1 студзеня 1615
Род Грычыны-Войны
Бацькі Война Грычына
Дзеці Марына з Войнаў[d][2] і Стэфан Казімір Война[d]

Трымаў Мерацкае, Краснасельскае, Пянянскае і Опсаўскае староствы.

Біяграфія

рэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Грычынаў-Войнаў гербу «Трубы», сын Войны Грычыны. Меў братоў Сямёна, Рыгора, Сокала і Бэнэдыкта.

Браў удзел у вайсковых выправах Стэфана Баторыя, вызначыўся пры вызваленьні Полацку (1579). Быў вялікім паслом караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы ў Маскву ў 15901591.

Абіраўся паслом на соймы. Займаў пасаду каралеўскага сакратара[3].

  1. ^ zespół autorów Інтэрнэт-энцыклапедыя PWN (пол.)
  2. ^ Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
  3. ^ Пазднякоў В. Войны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 461.

Літаратура

рэдагаваць