Быкаўскі
Быкаўскі (па-расейску: Быковский, па-якуцку: Быковскай) — сяло ў Булунскім улусе Рэспублікі Саха (Якутыя) у Расейскай Фэдэрацыі. Цэнтар эвенкійскага нацыянальнага насьлега. Шрубалётная пляцоўка. Разьмешчанае за Паўночным палярным колам на беразе мора Лапцевых на Быкавым мысе дэльты Лены (заканчэньне суднаходнай Быкаўскай пратокі), у 80 км на поўнач ад Ціксі. Насельніцтва: 816 (1959), 658 (1970), 592 (1979), 627 (1989), 473 (2007), 517 (2010).
Заснаваны як рыбацкае паселішча ў ХІХ ст. — Быкаў-Мыс. У гады Вялікай Айчыннай вайны рыбу «для фронту» ў жудасных умовах здабываў сасланы спэцкантынгент зь Летувіскай ССР ды фіны зь Ленінградзкай вобласьці. З 1943 г. рабочы пасёлак, з 1999 г. сяло.
Літаратура
рэдагаваць- Быковский. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 38.