Бамір Топі
Ба́мір Міртэза Топі (па-альбанску: Bamir Myrteza Topi [baˈmiɾ ˈtɔpi]; нар. 24 красавіка 1957, Тырана) — прэзыдэнт Альбаніі з 24 ліпеня 2007 па 24 ліпеня 2012 году.
Бамір Топі | |
![]() | |
24 ліпеня 2007 — 24 ліпеня 2012 | |
Папярэднік | Alfred Moisiu[d] |
Наступнік | Буяр Нішані |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
24 красавіка 1957[1] (67 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Teuta Topi[d] |
Адукацыя: | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьБіёляг-вэтэрынар паводле прафэсіі. Сябар Дэмакратычнай партыі Альбаніі, яе віцэ-старшыня, у парлямэнце з 1996 году, міністар сельскай гаспадаркі ў 1996—1997 гадах. Абраны кіраўніком дзяржавы з чацьвёртага разу пасьля палітычнага крызысу. Пасьля абраньня пакінуў партыю.
Раньняе жыцьцё і грамадзкая дзейнасьць
рэдагавацьВучыўся ў Сельскагаспадарчым унівэрсытэце Тыраны па спэцыяльнасьці вэтэрынар. Таксама ён атрымаў навуковае званьне доктара філязофіі. З 1984 па 1995 гады ён займаўся навуковай працай у Інстытуце вэтэрынарных навуковых дасьледаваньняў. У пэрыяд 1987—1990 гадоў праходзіў асьпірантуру ў Італіі, у галіне малекулярнай біялёгіі. Пасьля свайго вяртаньня з Італіі, Топі быў прызначаны кіраўніком аддзелу па бясьпецы харчовых прадуктаў і вэтэрынарыі ў Інстытуце вэтэрынарных навуковых дасьледаваньняў і прабыў у займаемай пасадзе да канца 1995 году.
За час сваёй дзейнасьці ў гэтым інстытуце, у якасьці кіраўніка і навуковага супрацоўніка, Топі надаў сусьветны статус гэтай установе краіны. Таксама Топі праводзіў навуковую дзейнасьць у падрыхтоўцы навучальных праграм па таксыкалёгіі і фармакалёгіі па гэтых прадметах для студэнтаў і асьпірантаў факультэту вэтэрынарнай мэдыцыны і ў той жа час ён быў лектарам па гэтых прадметах каля дзесяці гадоў.
У 1996 годзе быў прызначаны міністрам сельскай гаспадаркі і харчаваньня, і на гэтай пасадзе ён прабыў адзін год. Таксама ён быў абраны ў Асамблею Альбаніі ў якасьці кандыдата ад Дэмакратычнай партыі Альбаніі. Быў абраны віцэ-старшынём Дэмакратычнай партыі Альбаніі, якое ўзначальваў тады Салі Берыша. Стаў шырока прызнаным палітыкам, вядучым вельмі актыўную ролю ва ўрэгуляваньні крызысу ў адносінах паміж большасьцю і апазыцыяй, вызначыўся як герой палітычных дамоўленасьцей і розных парлямэнцкіх ініцыятыў. Мае званьне ганаровага прэзыдэнта футбольнага клюбу Тыраны.
На пасадзе прэзыдэнта
рэдагавацьУ 2007 годзе, Топі стаў кандыдатам ад Дэмакратычнай партыі на прэзыдэнцкіх выбарах 2007 году. Таксама дзьве партыі Хрысьціянска-дэмакратычная партыя Альбаніі і Рэспубліканская партыя Альбаніі падтрымалі яго кандыдатуру. Падчас галасаваньня, якое адбылося 8 ліпеня, Топі атрымаў 75 галасоў у парлямэнце, што было недастаткова, каб быць абраным прэзыдэнтам, пры мінімуме 84 галасах. Апазыцыя на чале з Сацыялістычнай партыяй, байкатавала галасаваньне[2]. Другі тур галасаваньня для абраньня прэзыдэнта адбыўся 10 ліпеня. Парлямэнт так і ня здолеў абраць прэзыдэнта, на гэты раз Топі атрымаў 74 галасы[3]. 14 ліпеня адбылося чарговае галасаваньне і на гэты раз Топі атрымаў толькі 50 галасоў, у той час як Нэрытан Цэкала ад партыі Дэмакратычнай Альянс атрымаў 32 галасы сябраў парлямэнту[4]. 20 ліпеня, у чацьвёртым туры галасаваньня, Топі падтрымалі некаторыя чальцы апазыцыі і ён атрымаў 85 галасоў і, такім чынам, быў абраны прэзыдэнтам Рэспублікі Альбаніі на 5-гадовы тэрмін. Ён быў прыведзены да прысягі 24 ліпеня[5].
Багна афіцыйна склаў зь сябе паўнамоцтвы віцэ-старшыні Дэмакратычнай партыі Альбаніі і выйшаў з партыі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Bamir Topi // Munzinger Personen (ням.)
- ^ «Albania edges toward elections after presidential vote fails», Associated Press (International Herald Tribune), 9 July 2007.
- ^ «Standoff in Parliamentary Ballot to Pick New Albanian President» Архівавана 13 ліпеня 2007 года., birn.eu.com, 11 July 2007.
- ^ «Albania opposition boycott prevents election of new president in 3rd round», Associated Press (International Herald Tribune), 14 July 2007.
- ^ «Albania’s new president Bamir Topi sworn in», Associated Press (International Herald Tribune), 24 July 2007