Бутырык
рымскі генэрал
Бутырык, Бутырых[1] (лац. Buthericus; ? — 390) — рымскі генэрал імпэратара Тэадосіюса I.
Біяграфія
рэдагавацьПаходзіў з готаў і меў годнасьць вайсковага магістра. Відаць, жыў у Тэсалёніках, дзе яго ў 390 годзе забілі разьюшаныя грамадзяне па тым, як той арыштаваў вядомага возьніка — удзельніка гонак[2]. У адплату імпэратар Тэадосіюс I загадаў пакараць сьмерцю забойцаў, што ўвайшло ў гісторыю як разьня ў Тэсалёніках.