Булгарскія мовы
Булга́рскія мовы (таксама агу́рскія, r-цю́рскія) — група роднасных моваў у складзе цюрскае моўнае сям'і, меркавана можа зьяўляцца групай найстаражытнае фармацыі. Усе булгарскія мовы, апрача чуваскай, за цяперашнім часам зьяўляюцца мёртвымі.
булгарская галіна | |
Народнасьць | цюрскія народы |
---|---|
Арэал | гістарычна — Імпэрыя гунаў, Вялікая Баўгарыя, Першае Баўгарскае Царства, Волская Булгарыя, цяпер — Чувашыя (Расея) |
Лінгвістычная клясыфікацыя | алтайскія мовы |
Склад |
Гістарычна былі распаўсюджаныя ў такіх дзяржавах як Імпэрыя гунаў, Вялікая Баўгарыя, пазьней — таксама ў Першым Баўгарскім Царстве ды Волскай Булгарыі, сёньняшняя жывая мова-прадстаўнік гэтае моўнае групы — чуваская — мае распаўсюд галоўным чынам у рэспубліцы Чувашыя, Расея.
Гісторыя і клясыфікацыя
рэдагавацьПаводле шэрагу прыкметаў булгарскія мовы зьяўляюцца супрацьпастаўленымі астатнім цюрскім мовам. Напрыклад, савецкі лінгвіст і этнограф Мікалай Попе лічыў, што булгарскія мовы паводле сваёй клясыфікацыі зьяўляюцца пераходнымі ад цюрскіх да мангольскіх моваў.
Сучасныя зьвесткі пра генэзіс булгарскіх моваў грунтуюцца на фона-морфастатычнай (расейскі лінгвіст Алег Мудрак[1]) і лексыкастатычнай (расейскі лінгвіст Ана Дыбо[2]) моўных клясыфікацыях.
Аналіз абодвух набораў сьпісаў Сўодэша і ўсталяваньне адноснае храналёгіі генэалягічных дрэваў цюрскіх моваў на грунце лексыка-статыстычных зьвестак, праведзенае Дыбо, паказвае, што пачатак распаду цюрскае прамовы зьвязваецца з аддзяленьнем чуваскай мовы ад іншых (што звычайна вызначаецца як аддзяленьне булгарскае групы). На абедзьвюх дрэвах адпаведны першы вузел датуецца каля -30 — 0 гг. да н. э. На думку Дыбо, гэтая зьява беспасярэдне вынікае зь міграцыі часткі хуну (старажытны качавы народ, што насяляў стэп на поўнач ад Кітаю) з захаду Манголіі на захад, праз поўнач Сіньцзяну на поўдзень Казахстану, да ракі Сырдар'я ў 56 р. да н.э.
Як мяркуюць іншыя дасьледнікі, булгарская галіна аддзялілася ад агульнацюрскае протамовы ўжо ў 500 г. да н.э.[3]
Склад
рэдагавацьДа булгарскіх моваў хутчэй за ўсё адносіліся мовы, на якіх размаўлялі анагуры — цюрская пляменная канфэдэрацыя, якая жыла ў V-X стст. у раёне Азоўскага мора й Паўночнага Каўказу. Застаецца нявырашаным пытаньне таго, ці паходзіць чуваская мова ад адной са старажытнай мовы булгарскае групы, або паходзіць непасрэдна з булгарскае галіны[4].
У склад булгарскае моўнае групы залічваюцца наступныя мовы:
Чуваская мова зьяўляецца сучаснай формай волска-камскай булгарскай мовы.
Асноўныя рысы
рэдагаваць- Фанэтыка:
- Захаваньне адрозьненьняў па даўжыні галосных гукаў (кароткія ды падоўжаныя);
- Арыгінальны вакалізм;
- Памякчэньне гукаў s, t у шэрагу пазыцыяў (у сучаснай чуваскай як шыпячыя рэфлексы);
- Ратацызм: пераход працюрскага r у булгарскае ŕ (для параўнаньня: булгарскаму -r- у астатніх цюрскіх мовах звычайна адпавядае -z-);
- Лямбдаізм: пераход працюрскага ł у булгарскае l (у закрытым складзе) або š (у адкрытым). У сучаснай чуваскай мове захоўваецца значная колькасьць этымалягічных дублетаў;
- Захаваньне супрацьпастаўленьня ŕs ды ŕ, а таксама łč ды ł (у астатніх цюрскіх адбылося супадзеньне ŕs з ŕ, а łč — ł);
- Рэалізацыя (у залежнасьці ад пазыцыі) працюрскага -d- як -j- (захавалася ў сучаснай чуваскай, зьліваецца з галоснымі або пераходзіць у -v-) або -z- (таксама, мажліва, і -d-, верагодна ў хазарскай), пераход -z- у -r- (больш позьняе);
- Наяўнасьць цьвёрдага галоснага (унікальны нелябіялізаваны галосны гук задняга шэрагу; пазначаецца, напрыклад, як ӑ (у чуваскай) або ъ (баўгарская мова дунайскіх баўгараў));
- У прыватнасьці ў чуваскай:
- Супадзеньне i, ɨ, ü;
- Абвусьненьне a ў першым складзе;
- Аглушэньне пачатковых звонкіх гукаў;
- Азванчэньне слабых глухіх гукаў;
- Пераход q > x (узьнікла ўжо за часамі волска-камскай мовы);
- У прыватнасьці ў чуваскай:
- Граматыка:
- Адсутнасьць канчатку -lar множнага ліку (напрыклад, у сучаснай чуваскай ужываецца -sem, дыялектнае — -sam);
- Супадзеньне давальнага ды вінавальнага склонаў;
- Найбольш пасьлядоўнае адрозьніваньне асноваў на галосны (у тым ліку рэдукаваны ə) ды зычны гукі, пры абмежаванасьці выкарыстаньня паказчыку прыцягвальнасьці sɨ;
- Паказчыкі прыцягвальнасьці, што зьяўляюцца папярэднімі лічэбным.
Літаратура
рэдагаваць- Н. Н. Поппе. О родственных отношениях чувашского и тюрко-татарских языков. Чебоксары, 1925.
- Brook, Kevin Alan. 2004. "Tales about Jewish Khazars in the Byzantine Empire Resolve an Old Debate". Los Muestros No. 54, pp. 27–29.[1]
- Brook, Kevin Alan. 2006. The Jews of Khazaria. Lanham, MD: Rowman & Littlefield Publishers, 2nd ed. (1999. Northvale, N.J.: Jason Aronson, 1st ed.[2]
- Clark, Larry. 1998. "Chuvash." In: Johanson & Csató, pp. 434–452.
- Clauson, Gerard. 1972. An etymological dictionary of pre-thirteenth-century Turkish. Oxford: Oxford University Press.
- Décsy, Gyula. 1998. The Turkic protolanguage: A computational reconstruction. Bloomington, IN: Eurolingua.
- Dunlop, Douglas M. 1954. The History of the Jewish Khazars. Princeton, N.J.: Princeton University Press.
- Gmyrya, L. 1995. Hun country at the Caspian Gate: Caspian Dagestan during the epoch of the Great Movement of Peoples. Makhachkala: Dagestan Publishing.
- Golb, Norman & Omeljan Pritsak. 1982. Khazarian Hebrew Documents of the Tenth Century. Ithaca: Cornell Univ. Press.
- Golden, Peter B. 1980. Khazar Studies: An Historio-Philological Inquiry into the Origins of the Khazars. Budapest: Akademia Kiado.
- Golden, Peter B. 1998. "The Turkic peoples: A historical sketch." In: Johanson & Csató, pp. 16–29.
- Johanson, Lars & Éva Agnes Csató (ed.). 1998. The Turkic languages. London: Routledge.
- Johanson, Lars. 1998. "The history of Turkic." In: Johanson & Csató, pp. 81–125.[3]
- Johanson, Lars. 1998. "Turkic languages." In: Encyclopædia Britannica. CD 98. Encyclopædia Britannica Online, 5 sept. 2007.[4]
- Johanson, Lars. 2000. "Linguistic convergence in the Volga area." In: Gilbers, Dicky & Nerbonne, John & Jos Schaeken (ed.). Languages in contact. Amsterdam & Atlanta: Rodopi. (Studies in Slavic and General linguistics 28.), pp. 165–178.[5]
- Johanson, Lars. 2007. Chuvash. Encyclopedia of Language and Linguistics. Oxford: Elsevier.
- Krueger, John. 1961. Chuvash Manual. Bloomington: Indiana University Publications.
- Liptak, Pal. 1983. Avars and Ancient Hungarians. Budapest: Akademiai Kiado.
- Maenchen-Helfen, Otto J. 1973. The world of the Huns: Studies in their history and culture. Berkeley: University of California Press.[6]
- Menges, K. H. 1968. The Turkic languages and peoples: An introduction to Turkic studies. Wiesbaden: Harrassowitz.
- Paasonen, Heikki. 1949. Gebräuche und Volksdichtung der Tschuwassen. Gesammelt von Heikki Paasonen. Herausgegeben von Eino Karahka und Martti Räsänen. Helsinki: Suomalais-ugrilainen Seura (Suomalais-ugrilaisen Seuran toimituksia, vol. 94).
- Pohl, Walter. 1988. Die Awaren: Ein Steppenvolk in Mitteleuropa 567 – 822 n. Chr. Munich: Verlag C. H. Beck.
- Pritsak, Omeljan. 1982. "The Hunnic Language of the Attila Clan." Havard Ukrainian Studies, vol. 6, pp. 428–476.
- Rashev, Rasho. 1992. "On the origin of the Proto-Bulgarians." In: Studia protobulgarica et mediaevalia europensia. In honour of Prof. V. Beshevliev. Veliko Tarnovo, pp. 23–33.[7]
- Róna-Tas, András. 1996. "The migration and landtaking of the Magyars." The Hungarian Quarterly, Vol. 37, No. 144, p. 37–41.
- Róna-Tas, András. 1998. "The reconstruction of Proto-Turkic and the genetic question." In: Johanson & Csató, pp. 67–80.
- Samoilovich, A. N. 1922. Some additions to the classification of the Turkic languages. Petrograd.[8]
- Schönig, Claus. 1997–1998. "A new attempt to classify the Turkic languages I-III." Turkic Languages 1:1.117–133, 1:2.262–277, 2:1.130–151.
- Vajda, Edward J. 2000. Review of Décsy (1998). Language 76.473-474.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Мудрак О. А. Развитие пратюркской системы фонем
- ^ Дыбо, A. B. Хронология тюркских языков и лингвистические контакты ранних тюрков.. — М.: Академия, 2004.
- ^ Pter Golden, 'The Khazar Sacral Kingship' in Kathryn Von Reyerson, Theofanis George Stavrou,James Donald Tracy (eds.) Pre-modern Russia and its world:Essays in Honour of Thomas S. Noonan, Otto Harrassowitz Verlag, 2006 p.86.
- ^ Johanson, 1998