Цюрская прамова
Цю́рская прамо́ва — гіпатэтычная прамова цюрскае моўнае сям’і, існаваньне якой прыпадае на пэрыяд да падзелу цюрак на агузаў і булгараў, які адбыўся прыкладна ў 4500-4000 гг. да н. э.[1] Рэканструкцыя мовы адбываецца з дапамогаю паранаўча-гістарычнага мэтаду.
Меркавана ўзьнікла шляхам вылучэньня з алтайскае прамовы ў перадгор’ях Алтаю.
Для запісу мовы старажытныя цюркі выкарыстоўвалі старажытнацюрскую рунічную пісьмовасьць. Нягледзячы на пачатак дыялектнага распаду ў вусным маўленьні цюрскіх плямёнаў зь цягам іх расьсяленьня па Эўразіі, для запісу сваёй мовы старажытныя цюркі пачалі карыстацца старажытнацюрскай рунічнай пісьмовасьцю. З гэтае прычыны паўстала літаратурная архона-енісейская (старажытнацюрская) мова, якая мела наддыялектны характар. Найраньнейшыя цюрскія помнікі датуюцца VII ст. н. э.
Рэканструкцыя цюрскае прамовы ўзьняла некаторыя праблемы, у прыватнасьці, пытаньне пра першаснасьць ратацызму або зэтацызму ў гэтай мове. Найбольш старажытныя пісьмовыя помнікі (пэтрогліфы, выкананыя старажытнацюрскімі рунамі) ужо адлюстроўваюць на сабе існаваньне ў цюрскай прамове -z- ды -r- дыялектаў, што сьведчыць на карысьць пачатку падзелу мовы на ўласнацюрскія і булгарскія. У той жа час іншыя алтайскія мовы (мангольскія, тунгуса-маньчжурскія) дэманструюць толькі -r- асновы. Вызначаныя асаблівасьці цюрскае прамовы можна аднавіць на грунце кансэрватыўных -r- моваў (напр., чуваская мова) і шляхам аналізу булгарскіх элемэнтаў у вугорскай.
Фанэтыка
рэдагавацьФанэтыка мовы характарызуецца наяўнасьцю гармоніі галосных — рысы, якая часта прыпісваецца і праалтайскай мове. Гармонія галосных выражалася ў супрацьпастаўленьні галосных e, i, o, u і ë, ï, ö, ü (апрача a), існавала дзьве велічыні галосных.
Лексыка
рэдагавацьЛічэбнікі
рэдагаваць1 | *bir |
2 | *ėki |
3 | *üč |
4 | *tȫrt |
5 | *bēš |
6 | *altï |
7 | *yeti |
8 | *sekir |
9 | *tokur |
10 | *on |
20 | *yėgirmi |
30 | *otuz |
40 | *kïrk |
50 | *elig |
60 | *altmïš |
70 | *yetmïš |
80 | *sekizon |
90 | *tokuzon |
100 | *jür, *yüz |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ The Turkic Languages Lars Johanson. s 68. 1998. ISBN 0-415-08200-5
- ^ Andras Rona-Tas, 'The Reconstruction of Proto-Turkic and the Genetic Question', in L. Johanson, The Turkic Languages, Routledge Language Family Descriptions, Routledge (1998), ISBN 0-415-08200-5, pp. 67-80.
Літаратура
рэдагаваць- Gyula Décsy, The Turkic Protolanguage: A Computational Reconstruction (1998).
- Edward J. Vajda, review of Décsy (1998), Language (2000), 473—474.
- Gerard Clauson, Etymological dictionary of pre-thirteenth-century Turkish, Oxford, Clarendon Press (1972).
- Vilhel Gronbech, Preliminary Studies in Turkic Historical Phonology (Uralic & Altaic), RoutledgeCurzon (1997), ISBN 0-7007-0935-5.
- Andras Rona-Tas, 'The Reconstruction of Proto-Turkic and the Genetic Question', in L. Johanson, The Turkic Languages, Routledge Language Family Descriptions, Routledge (1998), ISBN 0-415-08200-5, pp. 67-80.
Гэта — накід артыкула пра адну з моваў сьвету. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |