Буква Зю
«Буква Зю» — расейскі фразэалягізм, які азначае дзіўную, ненатуральную, скручаную форму прадмету. Фразэалягізм адносна малады, сэнс эвалюцыянуе ў працэсе ўжытку.
Паходжаньне фразэалягізма
рэдагавацьГіпотэзу паходжаньня словазлучэньня выказаў кандыдат філялягічных навук А. В. Зяленін[1], які лічыць крыніцай фразэалягізма фільм пра Зора, адмысловым знакам якога была літара Z. Паводле Зяленіна, словазлучэньне распаўсюдзілася ў 1970—1980-я гады сярод студэнцкай моладзі, сваё новае імя літара Z атрымала праз замену ў найменьні ангельскай літары зэд апошніх двух гукаў гукам «ю». Зяленін лічыць, што замена адбылася пад уплывам грэцкіх літар мю і ню, чыя фанэтычная форма, на яго думку, дзівіла студэнтаў.
Тым часам, фанэтычнае спалучэньне «зю» даволі незвычайнае да расейскай мовы. Так, Леў Усьпенскі[2] дае для склада «зю» прыкладамі толькі «зюзя» і «назюзиться».
Эвалюцыя фразэалягізма
рэдагавацьЗяленін лічыць, што першапачаткова, у 1980-я гады, словазлучэньне «буква зю», азначала дзіўнае, скрыўленае палажэньне чалавечага цела, было распаўсюджана сярод аўтамабілістаў, якія праводзілі шмат часу за рамонтам машын.[a] Затым, у канцы 1980-х гадоў, фразэалягізм трапіў у лецішчавы лексікон з сэнсам працяглай працы сагнуўшыся.[b] Ужытак, ужо бяз сувязі зь лецішчам або аўтамабілем, пашыраўся ня толькі ў прастамоўі, але і ў пэрыядычным друку, і ў мастацкай літаратуры. У апавяданьні Міхаіла Ёсіфавіча Велера «Легенда о морском параде» можна сустрэць: «Старпом почему-то изгибается буквой зю и распрямляться ня хочет».
Ходам эвалюцыі фразэалягізм аддаліўся ад зыходнага сэнсу «падобны формай да літары Z» і пачаў азначаць скрыўленасьць наогул. Цяпер словазлучэньне ўжываецца адносна кожнага аб’екта, які мае скрыўленую, дзіўную форму.[c]
У сярэдзіне 1990-х гадоў фразэалягізм зьявіўся ў публіцыстыцы, спарадзіўшы сэмантычныя пераўтварэньні. Зяленін дае наступныя прыклады: «Машина по-прежнему стоит во дворе буквой зю»,[3] «Некий красавец на моторке выписывал на воде букву зю»,[4] «Не все в этой стране ставит человека буквой зю».[5] Словазлучэньне атрымала больш абстрактнае значэньне «кожны прадмет скрыўленай формы».[d]
Распаўсюджаньне фразэалягізма
рэдагавацьЗ-за няпэўнасьці значэньня, фразэалягізм мае вялікія магчымасьці моўнай трансфармацыі. Паводле меркаваньня А. В. Зяленіна, у найбліжэйшы час ён зьявіцца ў фразэалягічных і тлумачальных слоўніках.
Фразэалягізм распаўсюджаны толькі ў расейскай гаворцы мэтраполіі і, у меншай ступені, краінаў колішняга СССР[e]</ref>}}. Фразэалягізм «(зігнутий) як буква зю» зацікавіў харкаўскага філёляга Н. Ф. Уманцаву[6]. Сярод расейскамоўных у краінах далёкага замежжа фразэалягізм не прыжыўся. Паводле меркаваньня А. В. Зяленіна, гэта зьвязана з уплывам на тых расейскамоўных лацінскага альфабэту, што зьмяншае магчымасьць іншага, іранічнага погляду на літару Z.
Іншыя значэньні фразэалягізма
рэдагавацьЧастка значэньняў словазлучэньня «буква зю» зьвязана зь пераносам асноўнай сэнсавай нагрузкі зь «зю» на «букву». Зяленін ахарактарызаваў гэты працэс як актуалізацыю першага, намінатыўнага, элемэнта словазлучэньня[1]. «Буква зю» цяпер можа мець на ўвазе неразборлівы почырк, загадкавы знак або проста каракулі.[f]
Прыкладам, ёсьць папулярная кампутарная праграма Буква Зю (Letter Zu) для трансьлітарацыі лацінскіх літар і іх камбінацыяў у кірылічныя[7].
У гэтым значэньні фразэалягізм, паводле назіраньняў Зяленіна, стаў спараджаць другасныя, вытворныя ад звыклых «ад А да Я» або «ад Альфы да Амэгі».[g]
У выданьні «Большой словарь русских поговорок» Макіенка і Нікіцінай даецца яшчэ адно значэньне фразэалягізма — школьны жарганізм, жартоўная мянушка настаўніка матэматыкі[8]. Там жа даецца і сугучны малады жарганізм «корявый зю» — дзіўнавата апрануты чалавек[9].
Зюганаў і «буква зю»
рэдагавацьПершы склад прозьвішча Г. А. Зюганава актыўна выкарыстоўваецца ў яго мянушках[10][11].
У 1999 годзе Д. Быкаў у артыкуле пра палітычную кар’еру Г. А. Зюганава, пад назвай «Буква „Зю“», заўважае і тое, што прозьвішча апошняга выклікае асацыяцыі зь літарай «зю», вядомай позай хворага на радыкуліт[12].
На 65-гадовы юбілей Г. Зюганова яму, між іншага, супрацоўнікі прафсаюзаў падарылі апісаньне «34-й літары расейскага альфабэту — літары ЗЮ» (гл. малюнак).[13]
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Прыкладам ён дае цытату: «Вы ползете под грязное брюхо машины… ползая на карачках и изгибаясь буквой зю» — Автопилот. 1995. № 19
- ^ Прыкладам ён дае цытату: «…стоишь с утра до вечера непонятной буквой зю» —Лица. 2002. № 6
- ^ Прыкладам Зяленін дае цытату: «Какие упражнения надо делать первоклассникам, чтобы их спинки не стали похожи на букву зю» — Комсомольская правда. 2002. № 155
- ^ Прыкладам Зяленін дае цытату: «Архитектор о стиле не думает… тут мы буквой зю изогнулись» — Итоги. 2000. № 44
- ^ Прыкладам Зяленін дае цытату: «Обозначьте эту позу хоть буквой „зю“, хоть чисто по-белорусски „на кукірышках“, но она абсолютно далека от нормальной» — Народная газета. Минск. 2001. 12 окт.
- ^ Прыкладам Зяленін дае цытату: «Многие граждане вместо собственных данных ставят размашистую букву зю (дескать, кому надо, тот знает, кто я и где меня искать)» — Губэрнія. Петрозаводск. 1998. № 47
- ^ Прыкладам Зяленін дае цытату: «1700 школьников в 65 классах до буквы зю» — Деловые вести. Волгоград. 1998. № 16
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Зеленин А. В. Буква зю // Русская речь. — 2005. — В. 1. — С. 79—83.
- ^ Успенский Л. В. По закону буквы. — С. 129.
- ^ Молодежь Эстонии. — 2004, 21 января}}
- ^ Туризм и отдых. Минск. 2002. № 12
- ^ Белорусская газета. 2000. № 14
- ^ Н. Ф. Уманцева З антропогностичної компаративної фразеолёгії села Циркуни на Харківщині (укр.) // Вісник Харківського національного університету імені В. Н. Каразіна. — Харьков: 2009. — В. 57. — № 854. — С. 182.
- ^ Михаил Федотов LetterZu 0.8 // Компьютерная газета. — Минск: ИД «Нестор», 2006. — № 41.
- ^ Словари и энциклопедии на Академике, Большой словарь русских поговорок. — М: Олма Медиа Групп. В. М. Мокиенко, Т. Г. Никитина. 2007.
- ^ Словари и энциклопедии на Академике, Большой словарь русских поговорок. — М: Олма Медиа Групп. В. М. Мокиенко, Т. Г. Никитина. 2007.
- ^ О. В. Фельде Лик постсоветской России в зеркале прозвищ // Вестник ТГПУ. — 2010. — В. 6 (96).
- ^ Е. С. Чинарова Тактика манипулятивного воздействия на адресата в политическом дискурсе // Вестник Челябинского государственного университета. Филология. Искусствоведение. — 2009. — В. 39. — № 43 (181). — С. 150—152.
- ^ Быков Д. Буква «зю» // Журнал «Карьера». — 1999. — № 9.
- ^ Евгений Рожков. Зюганову подарили бочку мёда и букву «зю» // Телеканал «Россия» («Вести»), 27 чэрвеня 2009 г.
Літаратура
рэдагаваць- Зеленин А. В. «Буква зю». — 2005. — В. 1. — С. 79-83.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |