Марыя Тарасевіч

беларуская фотамадэлька, сьпявачка

Мары́я Тарасе́віч — беларуская фотамадэль, джазавая сьпявачка, тэлевядучая[1].

Марыя Тарасевіч
Колер валасоў брунэтка
www.tarasevich.ru

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзілася 28 жніўня ў горадзе Менску. Скончыла менскую школу з музычным ухілам па клясе скрыпкі і фартэпіяна, Вышэйшую музычную вучэльню імя Гнесіных (эстраднае аддзяленьне па клясе вакалу). З 1993 працавала ў МКС Біг Бэнд пад кіраваньнем Анатоля Крола. У 1994 удзельнічала ў міжнародным джазавым фэсьце Монтрэ’94 (Швайцарыя), музычным фэсьце ў Парыжы, зьнялася ў дакумэнтальна-мастацкім фільме «Вандраваньне ў стылі джаз». У 1995 працавала ў гурце «Эдэм».

У 1996 годзе стала першай «Дзяўчынай году» («Playmate году») расейскага Playboy. У 1998—2000 супрацоўнічала зь мілянскай агенцыяй First — Франка Баталія. Як мадэль рэклямавала калекцыі Жана-Поля Гацье, Givanchy, Paco Rabanne, Chanel, Armani. А гэтак жа стала тварам лініі жаночага адзеньня Bussato.

З 2000 пачынае актыўна супрацоўнічаць з саксафаністам Ігарам Бутманам. Увосень 2002 году пачала працаваць на канале REN-TV. Яна стала аўтарам і вядучай новага ток-шоў пад назовам «Апошні халасьцяк». Ад сакавіку 2005 году на тэлеканале «Домашний» вяла праграму для бацькоў «Дзіцячая». Ад жніўня 2007 ёсьць прадусаркай і арганізатаркай свайго новага праекту: «Джазавыя вечары з Марыяй Тарасевіч».

Дыскаграфія

рэдагаваць

Складанкі

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць