Матыяс Енсэн

дацкі футбаліст

Маты́яс Е́нсэн (па-дацку: Mathias Jensen; нар. 1 студзеня 1996 году) — дацкі футбаліст, паўабаронца ангельскага клюбу «Брэнтфард» і нацыянальнай зборнай Даніі. Выхаванец дацкага клюбу «Норшэлян», за які дэбютаваў у матчы супраць «Ранэрсу» 1 траўня 2016 году. Замацаваўся ў пачатковым складзе клюбу наступным сэзон, а яшчэ праз сэзон стаў капітанам клюбу. У 2018 годзе далучыўся да гішпанскай «Сэльты», але гэты час для гульца быў вельмі няўдалы, бо амаль увесь сэзон 2018—2019 гадоў паўабаронца пакутваў ад траўмы. У ліпені 2019 году далучыўся да складу «Брэнтфарду», які ў той час гуляў у Чэмпіёшыпе. Як паведамлялася, сума пераходу склала 3,5 млн фунтаў стэрлінгаў[3]. Разам з ангельскім клюбам футбаліст дамогся павышэньня ў Прэм’ер-лігу, дзе таксама стала выступаў у склазде клюбу. 13 жніўня 2022 году ўлучыў мяч у браму «Манчэстэр Юнайтэд». У гэтым матчы манкуніянцы былі фактычна зьнішчаныя зь лікам 4:0, а Енсэн быў абраны гульцом матчу.

Матыяс Енсэн
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 студзеня 1996(1996-01-01)[1][2] (28 гадоў)
Рост 180 см
Вага 71 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Брэнтфард
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2018
2018—2019
2019—
Норшэлян
Сэльта
Брэнтфард
63 (15)
6 (0)
181 (11)
Зборныя
2020— Данія 28 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
20 лістапада 2023.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Mathias Jensen // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Mathias Jensen // FBref.com (мн.)
  3. ^ «Frank feeling good about Brentford’s fortunes». Ealing Times.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць