Моцныя сьпіртныя напоі

Моцныя сьпіртныя напоі — сьпіртныя напоі з параўнальна высокім утрыманьнем алькаголю, асновай якіх, як правіла, зьяўляецца дыстылят або бідыстылят (атрымліваецца мэтадам перагонкі) або рэктыфікат (які атрымліваецца мэтадам рэктыфікацыі) зброджанага сусла.

Моцныя сьпіртныя напоі

Як правіла, моцнымі сьпіртнымі напоямі лічацца напоі з утрыманьнем алькаголю ня менш за 20% аб’ёму гатовай прадукцыі. Ніжняя мяжа ўтрыманьня алькаголю для моцных сьпіртных напояў дакладна ня вызначаная, і можа вагацца ў залежнасьці ад нормаў асобна ўзятай краіны.

Да моцных сьпіртных напояў не адносяць алькагольныя напоі атрыманыя мэтадам фэрмэнтацыі: піва, віно, сідар.

Глядзіце таксама рэдагаваць